Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Бялынічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Краіна Беларусь
Места Бялынічы
Каардынаты 53°59′39.53″ пн. ш. 29°42′31.19″ у. д. / 53.9943139° пн. ш. 29.7086639° у. д. / 53.9943139; 29.7086639Каардынаты: 53°59′39.53″ пн. ш. 29°42′31.19″ у. д. / 53.9943139° пн. ш. 29.7086639° у. д. / 53.9943139; 29.7086639
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бялынічах. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры барока. У кляштары захоўваўся цудоўны абраз Божай Маці, шанаваны хрысьціянамі розных канфэсіяў.

Комплекс Бялыніцкага кармэліцкага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У 1960-я гады савецкія ўлады узарвалі касьцёл, а ў 1970-я гады — дашчэнту зьнішчылі архітэктурны комплекс. Магчыма, захаваліся фрагмэнты падмуркаў.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Плян кляштару, 1834 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1624 годзе канцлер Леў Сапега заснаваў у Бялынічах кляштар кармэлітаў, які атрымаў фундушавыя вёскі Вугольшчыну, Царковішча і Цяхціц (у 1667 годзе меў 30 дымоў[1]). У 1634 годзе невядомы мастак намаляваў тут абраз Маці Божай.

У 1742 годзе першыя драўляныя будынкі кляштару згарэлі, па чым пачалося будаваньне новых мураваных касьцёла (1742—1750 гады) і кляштару (1750—1758 гады)[2]. У 1763 годзе, калі ўладальнікамі мястэчка былі князі Агінскія, новазбудаваны касьцёл асьвяцілі пад тытулам Унебаўзяцьця[1][3] Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Бялынічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1775 годзе да кляштару прыбудавалі 1-павярховае крыло. Па пажары 1858 году касьцёл рэканструявалі (дабудавалі дзьве вежы).

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а 11 красавіка 1876 году гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1877 годзе сюды перавялі Тупічэўскі мужчынскі манастыр.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Стан кляштару па вайне

У 1930-я гады савецкія ўлады перарабілі будынак касьцёла пад клюб, зруйнавалі бакавыя вежы і купал. Пазьней выкарыстоўвалі яго як склад.

У 1960-я гады савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл, а ў 1970-я гады — дашчэнту зьнішчылі кляштарны корпус.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка з трансэптам. Галоўны фасад меў багаты ордэрны дэкор і ўпрыгожваўся скульптурамі. Ён падзяляўся антаблемэнтамі на тры гарызантальныя ярусы і вязкамі пілястраў — на пяць вэртыкальных. Сярэдняя частка завяршалася фігурным франтонам, бакавыя — масіўнымі валютамі, прамежкавыя — вежамі, накрытымі гранёнымі купалкамі.

Інтэр’ер аздабляўся драўлянай і стукавай скульптурай, сюжэтнымі размалёўкамі.

Кляштарны корпус — 2-павярховы Т-падобныя ў пляне будынак.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Ярашэвіч А. Бялыніцкі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 363.
  2. ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 1. — Warszawa, 2021. S. 73.
  3. ^ Ярашэвіч А. Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 99.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць