Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў (Нясьвіж)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў
| |
Кляштар бэрнардынаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′19.69″ пн. ш. 26°40′47.60″ у. д. / 53.2221361° пн. ш. 26.6798889° у. д.Каардынаты: 53°13′19.69″ пн. ш. 26°40′47.60″ у. д. / 53.2221361° пн. ш. 26.6798889° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Старога Места, на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Нясьвіскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перабудавалі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату, па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКляштар бэрнардынаў у Нясьвіжы заснавалі ў 1598 годзе з фундацыі братоў Мікалая «Сіроткі» і Юрыя Радзівілаў. У XVII ст. да касьцёла прыбудавалі капліцы Сьвятога Францішка і Сьвятой Ганны. З 1628 году пры кляштары дзеяла школа тэалёгіі, ператвораная ў 1654 годзе ў школу філязофіі.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе кляштар спалілі, да 1662 году комплекс адбудавалі. Пры касьцёле дзеялі тры брацтвы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па пажары, у 1802—1822 гадох комплекс адбудавалі. На 1804 год у кляштары было 15 манахаў, 12 студэнтаў, у бібліятэцы — 1199 кніг. Пры кляштары працавала суконная фабрыка.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія гвалтоўна ліквідавалі кляштар, у 1870[1] годзе касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары.
У 1911 годзе ў былым касьцёле праводзіўся рамонт.
Найноўшы час
рэдагавацьУлады міжваеннай Польскай Рэспублікі пакінулі будынкі за новаўтворанай Аўтакефальнай праваслаўнай царквой. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 3-нэфавая базыліка з павышаным цэнтральным нэфам пад 2-схільным і больш нізкімі бакавымі нэфамі пад 1-схільнымі дахамі. 2-ярусны галоўны фасад завяршаўся трыкутным франтонам, у першым ярусе на цэнтральнай восі разьмяшчаўся аркавы партал галоўнага ўвахода[2]. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляліся аркавымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі (адпаведна галоўнага і бакавых нэфаў), а таксама пілястрамі ў прасьценках.
У крыпце знаходзіліся надмагільлі фундатараў, у тым ліку Міхала Казімара Рэйтана. Статуя «Ўкрыжаваньне» лічылася цудоўнай. Мастацкую цікавасьць мелі абразы Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Кацярыны, Ганны, Антонія і Францішка.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да падоўжнага бакавога фасаду касьцёла.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1604 г.
-
З мапы Гірша Ляйбовіча, XVIII ст.
-
Н. Орда, 26 ліпеня 1876 г.
-
Н. Орда, 26 ліпеня 1876 г.
-
Паводле Н. Орды, 1877 г.
-
Фрагмэнт, 1877 г.
-
С. Гольц, 1869 г.
-
1911 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Да маскоўскай перабудовы, 1900 г.
-
Па маскоўскай перабудове, 1905 г.
-
1917 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
А. Абухоўскі, 1927 г.
-
1937 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку вуліцы
-
Двор
-
Фрагмэнт
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Касьцёл атрымаў тытул Сьвятой Кацярыны ў памяць памерлай дачкі Мікалая Крыштопа Радзівіла «Сіроткі»
- У час перабудовы касьцёла пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у выніку якой зьнішчылі галоўны і 6 бакавых алтароў, адбылося 5 пажараў
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гейсіка, 1
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ярашэвіч А. Нясвіжскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 375.
- ^ Якімовіч Ю., Ярашэвіч А. Нясвіжскі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 372.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000481 |