Бутавы камень

будаўнічы матэрыял

Бутавы камень — прыродныя або штучна атрыманыя буйныя кавалкі няправільнай формы (з даўжынёй рабра 150—500 мм) з вапнякоў, далямітаў, пясчанікаў, радзей з гранітаў. Такі камень таксама выкарыстоўваецца для бруку (з даўжынёй рабра да 300 мм).

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, складзены з бутавага каменя

Бутавы камень бывае нізкатрывалы (трываласьць да 100 МПа), сярэднетрывалы (да 400 МПа) і высокатрывалы (больш за 500 МПа); у залежнасьці ад умоў эксплёатацыі павінен вытрымліваць ад 15 да 300 цыклаў замарожваньня. Выкарыстоўваецца пры будаўніцтве фундамэнтаў, сьцен, дарог, дапаможных і гідратэхнічных збудаваньняў, каналізацыйных каналаў і інш.

Літаратура

рэдагаваць