Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Крывошын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крывошын |
Каардынаты | 52°52′21″ пн. ш. 26°07′50″ у. д. / 52.8725° пн. ш. 26.13056° у. д.Каардынаты: 52°52′21″ пн. ш. 26°07′50″ у. д. / 52.8725° пн. ш. 26.13056° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Крывошыне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. У 1863 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
У наш час у будынку касьцёла дзее царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Крывошыне езуіты збудавалі ў 1670 годзе. Каля 1740 году на яго месцы збудавалі новы мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Крывошын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і ў 1883 годзе перабудавалі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам царква працягвала дзеяць.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і невялікай закрысьціяй з поўдня (даўжыня 35 м, шырыня 16 м). У выніку маскоўскай перабудовы над цэнтральным нэфам на 2-прыступкавым квадратным у пляне пастамэнце паставілі 12-гранны барабан з купалам, завершаным купалам-цыбулінай. Над галоўным фасадам надбудавалі 8-гранную званіца, завершаную шатром з купалам-цыбулінай. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца дзьве 2-ярусныя вежы, дэкараваныя трыкутнымі франтонамі і завершаныя купаламі на шматгранных барабанах. У аздабленьні фасадаў выкарыстоўваюцца дэкаратыўныя элемэнты архітэктуры Маскоўскай дзяржавы: кілепадобныя аркі і ліштвы акон, аркатурныя пасы, гіркі.
Ва ўнутранай прасторы захаваліся пачатковыя манумэнтальным формы. Цэнтральны і меншыя бакавыя нэфы, разьмежаваныя васьмю слупамі, перакрываюцца крыжовымі і цыліндрычнымі на папружных арках скляпеньнямі. Пры ўваходзе на двух слупах галерэя хораў. Сьцены аздабляюцца вязкай пілястраў, прафіляванымі цягамі, ляпнінай. Звхаваўся алтарны абраз 2-й паловы XVIII ст. «Маці Божая зь дзіцем» і «Маці Божая Замілаваньне»[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1914 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915—1917 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1916 гг.
-
1915—1916 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
17 лютага 1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1918 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 42.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000476 |