Вімпэрг
Ві́мпэрг (па-нямецку: Wimperg) — высокі востраканечны дэкаратыўны франтон, які завяршае парталы і аконныя праёмы гатычных будынкаў. Поле вімпэргу звычайна ўпрыгожвалася ажурнай або рэльефнай разьбой, вяршыню — выявай крыжакветнай расьліны; па краях вімпэрг аздабляецца каменнымі плястычнымі дэталямі.
Шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры Заходняй Эўропы ў XII — пач. XVI На Беларусі пашыраны ў архітэктурных стылях рэнэсансу і нэаготыкі (канец XVIII— пач. XX ст.). У афармленьні парталаў выкарыстоўваўся ў спрошчаным выглядзе: поле заставалася плоскае або аздаблялася накладной дэкаратыўнай аркатурай ці разэткай у цэнтры, як, напрыклад, у Троіцкім касьцёле ў Гервятах. Стылізаваныя вімпэргі завяршаюць парталы Лагішынскага Петрапаўлаўскага касьцёлу і інш.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВімпэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў