Дзялянка

тэрытарыяльна адасобленая частка зямной паверхні, запісаная ў зямельным кадастры
(Перанакіравана з «Зямельная дзялянка»)

Дзялянка[1] — частка зямной паверхні з разьмешчанымі на ёй будынкамі і збудаваньнямі, якая мае мяжу і мэтавае прызначэньне[2]. Іншыя назвы: зямельны ўчастак[2], надзел[3], пляц[4] (ст.-бел. пляцъ ад польск. płac з 1434 г. ад ням. Platz — плошча ад лац. platea — вуліца ад грэц. πλατεία — дарога)[5].

Уласьнік дзялянкі — юрыдычная або фізычная асобы, тэрытарыяльная супольнасьць або дзяржава, якая мае лучнасьць паўнамоцтваў на валоданьне, карыстаньне ды распараджэньне належным паводле права ўласнасьці пляцам.

Беларусь

рэдагаваць

За 2009—2011 гады ў Беларусі выдалі звыш 40 000 зямельных надзелаў пад будаўніцтва асабістага жытла. Зь іх на больш як 23 000 (57,5%) надзелаў будаўніцтва пачалося. Каля 10 000 (25%) уласьнікаў надзелаў не атрымалі дазволу на будаўніцтва. Каля 2400 (6%) надзелаў адабралі за пратэрмінаваны час, адведзены на будаўніцтва. На травень 2012 году ў чарзе на атрыманьне зямельных надзелаў пад будаўніцтва асабістага жытла стаяла каля 60 000 чалавек, зь іх каля паловы складалі жыхары Менскай вобласьці. Пагатоў налічвалася 35 000 (58,3% ад чаргі) вольных зямельных надзелаў, якія вылучылі пад будаўніцтва. У Менскім раёне налічвалася каля 500 (2,4% ад чаргі) вольных надзелаў пры больш як 21 000 чалавек у чарзе на будаўніцтва[6].

  1. ^ Міхаіл Суднік. Дзялянка // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / рэд. Мікалай Крыўко, афармл. А.М. Хількевіч. — 3-яе выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 179. — 784 с. — 3000 ас. — ISBN 985-11-0234-2
  2. ^ а б А.Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі ад 23 ліпеня 2008 г. № 425-З (Артыкул 1) // Прававы партал Рэспублікі Беларусь «Эталон-Анлайн», 3 лістапада 2012 г. Праверана 16 верасьня 2017 г.
  3. ^ Вячаслаў Панюціч. Надзел // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 121. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  4. ^ Алесь Касьцень. Пляц // Зьвязда : газэта. — 9 кастрычніка 2007. — № 192 (26057). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Іван Лучыц-Федарэц. Пляц // Этымалягічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Генадзь Цыхун. — Менск: Беларуская навука, 2004. — Т. 9. — С. 248-249. — 367 с. — 1000 ас. — ISBN 985-08-0629-X
  6. ^ Сяргей Палінін. У зямельнай чарзе 60 тысяч індывідуалаў // Зьвязда : газэта. — 22 траўня 2012. — № 95 (27210). — С. 3. — ISSN 1990-763x.