Кастусь Харашэвіч
Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (6 ліпеня 1927, в. Літва, цяпер Маладэчанскі раён, Беларусь — 12 ліпеня 2013, Маладэчна) — беларускі мастак-жывапісец[2].
Кастусь Харашэвіч | |
Імя пры нараджэньні | Кастусь Іванавіч Харашэвіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 ліпеня 1927 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 ліпеня 2013 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пэйзаж, партрэт, нацюрморт |
Навуковая сфэра | малярства[1] |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў і суполка „Пагоня“ |
Жанры | пэйзаж |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьВучыўся ў Барыса Кіта ў Маладэчанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусьветнай вайны[3]. Прымаў удзел у дзейнасьці СБМ[4].
Скончыў Менскае мастацкае вучылішча (1958). Дыплёмная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы»[2]. Сябра Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Сябра мастацкай суполкі «Пагоня»[5].
Сузаснавальнік разам з Ядвігай Разьдзялоўскай[6] студыі выяўленчага й дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладэчне.
Творчасьць мастака-пэйзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павільля і ўсёй Беларусі[2].
Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэньнем галерэі партрэтаў дзяячоў культуры і гісторыі, сваіх землякоў[2]. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павал Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.
Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лёндане, Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва, Менскім абласным краязнаўчым музэі ў Маладэчне, Скандынаўскім цэнтры ў Менску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Канадзе й Ізраілю[2].
У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музэю імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася пэрсанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча[7].
Аўтар кнігі ўспамінаў «Зьведанае й перажытае», 2004 год.
Памёр 12 ліпеня 2013 году ў Маладэчне[8].
Пэрсанальныя выставы
рэдагаваць- 1977 — Саюз мастакоў БССР, Мінск
- 1977 — Панявеж (Літва)
- 2003 — Рэспубліканская мастацкая галерэя, Менск
- 2010 — «Крыніцы моцнага натхненьня», Менск
Адзнакі
рэдагаваць- Мэдаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1999)
- Спэцыяльная прэмія Маладэчанскага гарадзкога выканаўчага камітэту «Талент» у намінацыі «Мастак году» (1999, 2003)
Асноўныя творы
рэдагаваць- 1956 — «Старое Заслаўе»
- 1958 — «Сьцяжынка майго дзяцінства»
- 1960 — «Від на Мядзел»
- 1961 — «Мой родны кут»
- 1962 — «Мястэчка»
- 1963 — «Паўстаньне нарачанскіх рыбакоў»
- 1963 — «Інтэр’ер з калаўротам»
- 1966 — «Вялікдзень»
- 1967 — «Выступленьне Браніслава Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі»
- 1971 — «Прадвесьне»
- 1973 — «Нацюрморт. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»
- 1976 — «Стары двор. Магіла Цёткі»
- 1977 — «Вільня. Зарэчча»
- 1978 — «Раскіданае гняздо»
- 1979 — «Зіма ў Маладэчне»
- 1980 — «Браслаўскія азёры»
- 1982 — «Дарога ў Гальшаны»
- 1984 — «Пасьля навальніцы»
- 1987 — «Маладзечна. Плошча Свабоды»
- 1990 — «Далягляды маёй Бацькаўшчыны»
- 1995 — «Нацюрморт»
- 1997 — «Руіны Наваградка»
- 1999 — «Барыс Кіт. Акадэмік астранаўтыкі»
- 2002 — «Янка Купала ў Яхімоўшчыне»
- 2003 — «Кастусь Каліноўскі. За нашу і вашу свабоду. Памяці паўстаньня на Беларусі 1863 г.»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Charašèvìč, Kastus‘ Ìvanavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г д Харашэвіч Кастусь Рэгіянальная газета Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 г.
- ^ Харашэвіч К. (16 чэрвеня 2009) Мой настаўнік Барыс Кіт Рэгіянальная газета Архіўная копія
- ^ Хруцкая З. (11 верасьня 2010) Я малюю, проста каб існаваць Рэгіянальная газета Архіўная копія
- ^ Віртуальная галерэя ў Маладзечне. iatp.by. Архіўная копія
- ^ Сёньня ўшаноўваюць мастачку Ядвігу Разьдзялоўскую. Рэгіянальная газета. Архіўная копія
- ^ Галерэя Харашэвіча − у музэі Купалы. Рэгіянальная газета. Архіўная копія
- ^ Памёр мастак Кастусь Харашэвіч. Рэгіянальная газета. Архіўная копія
Літаратура
рэдагаваць- Салавей Л. Ф. Харашэвіч Канстанцін Іванавіч // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. — С. 544-545.
- Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі — Мн. 1994 г. — т.6
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: Пачатак 1960-х — сярэдзіна 1980-х гг. / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. ; рэд. тома В. І. Жук. — Мн. : Навука і тэхніка, 1994. — 375с : іл. 5-343-00678-7
- Мастакі савецкай Беларусі. — Мн. 1976 г.
- Беларускі саюз мастакоў = Belarussian union of artists : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн.: Кавалер Паблішэрс, 1998. — 664 с.
- Кастусь Харашэвіч. Старонкі жыцьця і творчасьці. — 2006.
- Грамыка М. «У кожнага свой Рушчыц» // Мастацтва. — 2001. — № 4. — С. 26—29
- Яніцкая М. «Мастак-жывапісец» // Культура. — № 6 — люты 1992 г.
- Пыцько А. «Ці цяжка быць незалежным» // Наш дзень. — 7 жніўня 1992 г.
- Зубрыцкая І. «Крылы млына, як сімвалы надзеі» // Менская праўда — 9 чэрвеня 1998 г.
- Харэўскі С. Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва, № 17 — 1997 г.
- Зубрыцкая І. «Мой родны кут, як ты мне мілы». // Рэгіянальная газета — 3 снежня 1999 г.
- Сысун Л. «Навек с мастацтвам зьвязаны». // Маладэчанская газэта, 6 ліпеня 2000 г.
- Кастусь Харашэвіч. «Зьведанае й перажытае». 2004 год.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кастусь Харашэвіч: «Я такі! Таму малюю чорным» // Рэгіянальная газета
- Самы запамінальны Новы год: Харашэвіч, Чарняўскі, Казлоўскі // Рэгіянальная газета
- Галерэя Харашэвіча − у музэі Купалы // Рэгіянальная газета
- Реестр профессиональных художников Российской Империи, СССР, «русского зарубежья», Российской Федерации и стран бывшего Советского Союза
- АртРу. Инфо — Персоны — Хорошевич Константин Иванович
- 100 твораў мастацтва ХХ ст.: Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва