Карма (Ельскі раён)
Карма́[1] — вёска ў Беларусі, на поўдні ад мэліярацыйнага канала. Уваходзіць у склад Валаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 104 чал. (2004). Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 222 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Скароднае — Стадолічы.
Карма | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Валаўскі |
Насельніцтва: | 104 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
СААТА: | 3214808036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°42′48″ пн. ш. 28°37′30″ у. д. / 51.71333° пн. ш. 28.625° у. д.Каардынаты: 51°42′48″ пн. ш. 28°37′30″ у. д. / 51.71333° пн. ш. 28.625° у. д. |
± Карма |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Карма згадваецца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) мясьціна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1816 вёска была цэнтрам аднайменнага маёнтку ў валоданьні Ваньковічаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Карме існавалі капліца і крама. У 1908 паселішча ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1816 — 16 двароў; 1897 — 23 двары, 219 жыхароў, у фальварку 2 двары, 18 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 48 двароў; 1917 — 406 жыхароў; 1924 — 84 двары, 438 жыхароў; 1940 — 117 двароў, 516 жыхароў; 1959 — 417 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 139 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 63 гаспадаркі, 104 жыхары[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.