Каралін Бэртоццы

хімічка ЗША

Ка́ралін Рут Бэртоццы (па-ангельску: Carolyn R. Bertozzi; нар. 10 кастрычніка 1966 году) — амэрыканская хімічка, праца якой ахоплівае як хімію, гэтак і біялёгію. Яна ёсьць вынаходніцай тэрміну біяортаганальная хімія[6], якая апісвае хімічныя рэакцыі, сумяшчальныя з жывымі сыстэмамі. Працавала над сынтэзам хімічных інструмэнтаў дзеля вывучэньня вузных цукроў, званых гліканамі, і тое, як яны ўплываюць на такія захворваньні, як то рак, запаленьне і вірусныя інфэкцыі, да прыкладу каранавірус[7]. Ёсьць прафэсаркай Стэнфардзкага ўнівэрсытэту[8], а таксама праводзіць дасьледаваньні ў Мэдычным інстытуце Гаўарда Г’юза[9]. У 2022 годзе поруч з Мортэнам Мэльдалем і Карлам Бары Шарплесам атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі за тое, што палепшыла таргетынг супрацьракавых прэпаратаў, базуючыся на выкарыстаньні клік-хіміі і біяортаганальных рэакцыяў[10][11]. Было адзначана, што Бэртоццы вывела клік-хімію на новы ўзровень і пачала выкарыстоўваць яе ў жывых арганізмах[12].

Каралін Бэртоццы
па-ангельску: Carolyn Ruth Bertozzi
Дата нараджэньня 10 кастрычніка 1966(1966-10-10)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак хімік, біяхімік, прафэсарка ўнівэрсытэту, акадэмік
Навуковая сфэра хімія
Месца працы
Сябра ў Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША[5], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Лёнданскае каралеўскае таварыства і Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі[d]
Узнагароды
прэмія Ўіларда Гібса[d] (2008) прэмія Эрнста Шэрынга[d] (2007) прэмія Амэрыканскага хімічнага таварыства ў галіне чыстай хіміі[d] (2001) стыпэндыя Макартура[d] (ліпень 1999) прэмія Лемэлсана[d] (2010) прэмія імя Артура Коўпа[d] (2017) Нацыянальная Заля славы вынаходнікаў[d] (2017) прэмія Генрыха Вілянда[d] (2012) дасьледчая прэмія Агнэс Фэй Морган[d] (2004) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] замежны сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства[d] (2018) прэмія Эрнэста Арланда Лоўрэнса мэдаль Ф. А. Котана[d] (2020) прэзыдэнцкая ўзнагарода за раньнюю кар’еру навукоўцам і інжынэрам[d] (2000) прэмія Вольфа ў галіне хіміі[d] (2022) Нобэлеўская прэмія ў галіне хіміі прэмія Джона Карты[d] (2020) William H. Nichols Medal[d] (2009) Glenn T. Seaborg Medal[d] (2022) Welch Award in Chemistry[d] (2022) Bijvoet Medal[d] (2022) Дыксанава прэмія за мэдыцыну[d] (2022) Clarivate Citation Laureate[d] (2015) Camille Dreyfus Teacher-Scholar Awards[d] прэмія Нацыянальнай акадэміі навук ЗША ў галіне хіміі[d] (2016)
Сайт profiles.stanford.edu/… (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Профіль на бачыне Нобэлеўскага камітэту.