Мортэн Мэльдаль

дацкі хімік

Мортэн Пэтэр Мэльдаль (па-дацку: Morten Peter Meldal; нар. 16 студзеня 1954 году) — дацкі хімік, прафэсар хіміі ў Капэнгагенскім унівэрсытэце[5]. Найбольш вядомы дзякуючы распрацоўцы рэакцыі азыд-алькінавым цыкледалучэньня[6][7] адначасова, але незалежна ад Валерыя Фокіна і Карла Бары Шарплеса[8]. У 2022 годзе поруч з Каралін Бэртоццы і Шарплесам быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй у галіне хіміі за тое, што палепшыў таргетынг супрацьракавых прэпаратаў, базуючыся на выкарыстаньні клік-хіміі і біяортаганальных рэакцыяў[9][10]. Было адзначана, што навуковец заклаў аснову для функцыянальнай формы хіміі, званай клік-хіміяй, у якой малекулярныя будаўнічыя блёкі хутка і эфэктыўна злучаюцца[7].

Мортэн Мэльдаль
Дата нараджэньня 16 студзеня 1954(1954-01-16)[1] (70 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак хімік, біяхімік, дасьледнік
Месца працы
Сябра ў Дацкая каралеўская акадэмія навук[d][4]
Узнагароды
Сайт curis.ku.dk/portal/en/pe…
  1. ^ Navne (дац.) // Kristeligt DagbladDanmark: 2004. — ISSN 0904-6054
  2. ^ а б в г д https://chem.ku.dk/ansatte/alle/?pure=en%2Fpersons%2Fmorten-peter-meldal(1e2eefb3-1cc1-4626-8565-a83631fc05fd)%2Fcv.html
  3. ^ ORCID Registry — 2012.
  4. ^ http://www.royalacademy.dk/da/Members/Meldal-Morten
  5. ^ «Morten Meldal is the new professor in nanochemistry». Nano-Science Center.
  6. ^ Tornøe, C.W. and Meldal, M. (2001). «Peptidotriazoles: Copper(I)-catalyzed 1,3-dipolar cycloadditions on solid-phase». In: Lebl, M., Houghten, R.A. (Eds.), American Peptide Society and Kluwer Academic Publishers, San Diego — С. 263—264.
  7. ^ а б «Стварэнне лекаў, палімераў і новых матэрыялаў. Чым нам дапаможа „клік-хімія“, за якую сёлета далі Нобелеўку?» Наша Ніва.
  8. ^ Rostovtsev, Vsevolod V.; Green, Luke G; Fokin, Valery V.; Sharpless, K. Barry (2002). «A Stepwise Huisgen Cycloaddition Process: Copper(I)-Catalyzed Regioselective „Ligation“ of Azides and Terminal Alkynes». Angewandte Chemie International Edition. 41 (14): 2596–2599. doi:10.1002/1521-3773(20020715)41:14<2596::aid-anie2596>3.0.co;2-4. PMID 12203546
  9. ^ «Нобэлеўскую прэмію ў хіміі прысудзілі за новы мэтад звышхуткага сынтэзу малекул». Радыё Свабода.
  10. ^ «Press release: The Nobel Prize in Chemistry 2022». The Nobel Prize.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Профіль на бачыне Нобэлеўскага камітэту.