Каменскі сельсавет (Лагойскі раён)
Ка́менскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Камена.
Каменскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Камена |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1774 |
Паштовыя індэксы | 223132 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. Цэнтар — вёска Камень. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Плешчаніцкага раёну. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Ганцавіцкага сельсавету[1]. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну.
5 сакавіка 1981 года цэнтар сельсавету — вёска Камень — перайменаваны ў Камена.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 897 чалавек[3], зь іх 92,3% — беларусы, 5,4% — расейцы, 0,7% — украінцы, 0,7% — армяне[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ «Об упразднении деревни Стаецкие Каменского сельсовета Логойского района». Решение Логойского районного Совета депутатов от 16 сентября 2011 г. № 75 (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Менскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 году
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 441
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 512