Армяне Беларусі (па-армянску: Հայերը Բելառուսում) — дыяспара армянаў у Рэспубліцы Беларусі. Колькасьць — 8512 чалавек (2009). Пражываюць кампактна ў Менску, Магілёве, Бабруйску і Горадні.

Армяне ў Беларусі
Հայերը Բելառուսում
Агульная колькасьць 8512 — 25 000
Рэгіёны пражываньня Менская вобласьць
Мовы армянская, беларуская, маскальская
Рэлігіі Армянская апостальская царква
Блізкія этнасы Армяне ў Балтыцы

Мінуўшчына

рэдагаваць

У XX стагодзьдзі армяне спарадычна перасяляліся ў Беларусь пераважна дзеля гандлю. Значная хваля армянаў-эмігрантаў зьявілася пасьля падзеяў 1988 року ў Нагорным Карабаху, Сьпітацкага землятрусу. Паводле вынікаў перапісу 1989 року іхняя колькасьць склала 4933 чалавекі (0,04% насельніцтва рэспублікі).

У 1990 року ў Менску прадстаўнікі армянскай інтэлігенцыі заснавалі культурна-асьветніцкае таварыства «Аястан». У 1991 годзе ў памяць аб ахвярах сьпітацкага землятрусу з Армэніі быў прывезены і ўсталяваны на могілках па вул. Казлова помнік «Хачкар» (Камень-Крыж). З 1995 року дзейнічае нядзельная армянская школа, у якой праводзяцца рэпэтыцыі фальклёрнага ансамблю «Эрэбуні».

Паводле зьвестак наступнага перапісу ў 1999 року ў Беларусі жыў 10 191 армянін (0,1% насельніцтва краіны).

Вядомыя асобы

рэдагаваць

За савецкім часам у Беларусі дзейнічалі дзяржаўныя дзеячы, а ў нямецка-савецкую вайну ваявалі прадстаўнікі армянскага народу:

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. — Раздел «Традиции питания армян Центрального региона Беларуси» — С. 503—508.
  • A. Tichomirow, Armenians in Belarus Today and in the Past [in:] Armenians in Post-Socialist Europe /Herausgegeben von: Konrad Siekierski und Stefan Troebst, Wien, Köln, Weimar 2016, p. 107—120.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць