Каменскі сельсавет (Лагойскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Ка́менскі сельсаве́тадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Камена.

Каменскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністр. цэнтар Камена
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 902 чал. (2019)
Плошча
  • 80 км²
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 1774
Паштовыя індэксы 223132
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. Цэнтар — вёска Камень. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Плешчаніцкага раёну. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Ганцавіцкага сельсавету[1]. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну.

5 сакавіка 1981 года цэнтар сельсавету — вёска Камень — перайменаваны ў Камена.

16 верасьня 2011 году ліквідаваная вёска Стаецкія[2].

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 897 чалавек[3], зь іх 92,3% — беларусы, 5,4% — расейцы, 0,7% — украінцы, 0,7% — армяне[4].

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ «Об упразднении деревни Стаецкие Каменского сельсовета Логойского района». Решение Логойского районного Совета депутатов от 16 сентября 2011 г. № 75 (рас.)
  3. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Менскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 году
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году

Літаратура

рэдагаваць