Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)

былая вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Камаро́вічы[1] — былая вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, на левым беразе ракі Волчасу. Камаровічы ўваходзілі ў склад Рэчыцкага сельсавету.

Камаровічы
трансьліт. Kamarovičy
Манумэнт у в. Камаровічы
Манумэнт у в. Камаровічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Чэрыкаўскі
Сельсавет: Рэчыцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2243
СААТА: 7256820016
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°39′13″ пн. ш. 31°28′27″ у. д. / 53.65361° пн. ш. 31.47417° у. д. / 53.65361; 31.47417Каардынаты: 53°39′13″ пн. ш. 31°28′27″ у. д. / 53.65361° пн. ш. 31.47417° у. д. / 53.65361; 31.47417
Камаровічы на мапе Беларусі ±
Камаровічы
Камаровічы
Камаровічы
Камаровічы
Камаровічы
Камаровічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Геаграфія

рэдагаваць

Знаходзіцца прыкладна за 100 км на паўночны ўсход ад Магілёва. На ўезьдзе ў вёску папераджальны знак «Радыяцыйная небясьпека. Уезд і ўваход забаронены». Вёска знаходзіцца ў прыгожых мясьцінах, на беразе рэчкі. На тэрыторыі вёскі ёсьць два возеры.

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя згадкі — 1660 год[2]. Уладаром вёскі і маёнтку ў ёй у 1660 годзе быў Казімер Грушэцкі (з шляхецкага і дваранскага роду Грушэцкіх). Ад Казімера пайшлі нашчадкі, якія ў XIX стагодзьдзі жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах[3] (пазьней, па Магілёве, стацкім саветнікам быў Васіль Грушэцкі).

У сярэдзіне XIX ст. маёнткам Камаровічы (Komorowicze) валодаў, разам зь іншымі маёнткамі, Міхаіл Аляксандар Галынскі[4] (Michał Aleksander Hołyński, з роду Галынскіх (Holynscy), гербу Клямры (Klamry); нар. 7.10.1852 г.), судзьдзя павятовага суду ў Чэрыкаве, таварыш старшыні Таварыства дапамогі зьбяднелым дзецям спадчынных дваран у Чэрыкаве, сябра Рады сельскіх гаспадарак у Чэрыкаве. У 1867—1872 гадах зямельныя надзелы Камаровічы, разам зь іншымі, прыналежнымі Міхаілу Іванавічу і Соф’і Іванаўне Галынскім, былі выкуплены часоваабавязанымі сялянамі.

У вёсцы знаходзілася драўляная царква, унесеная ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (не захавалася).

Як адміністрацыйная адзінка, вёска згубіла свой статус у 2002 годзе.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 321
  2. ^ ГРУШЭЦКІ гэрбу «Любіч» на Згуртаваньне Беларускай Шляхты
  3. ^ 1803.06.02 (Магілёўскі ДДС)
  4. ^ [1]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў