Какоўчына
Како́ўчына[1] — вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці, разьмешчаная за 56 км на паўднёвы ўсход ад г. Сенна, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смальяны на лініі Ворша — Лепель, за 62 км ад Віцебску. Зьяўляецца цэнтрам Какоўчынскага сельсавету.
Какоўчына | |
трансьліт. Kakoŭčyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Сеньненскі |
Сельсавет: | Какоўчынскі |
Насельніцтва: | 281 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2135 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°41′12.9″ пн. ш. 30°5′15.5″ у. д. / 54.686917° пн. ш. 30.087639° у. д.Каардынаты: 54°41′12.9″ пн. ш. 30°5′15.5″ у. д. / 54.686917° пн. ш. 30.087639° у. д. |
± Какоўчына |
На тэрыторыі сучаснай вёскі ў канцы XIX стагодзьдзя месьціўся маёнтак Кахачын, дзе разам зь сям’ёй пражыў апошнія гады свайго жыцьця ўдзельнік вызвольнага руху, дасьледнік прыроды, літаратар, філямат і філярэт Тамаш Зан.
Гісторыя
рэдагавацьУ канцы XVIII стагодзьдзя вёска ў Сеньнескім павеце Магілёўскай губэрні. З 1796 — у Беларускай, з 1802 зноўку ў Магілёўскай. З 1861 — цэнтар воласьці. У пачатку XX стагодзьдзя налічвала 20 хат. З 26 красавіка 1919 у Гомельскай губэрні РСФСР. З 15 лютага 1923 у Аршанскім павеце. З сакавіка 1924 у БССР. У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 па канец чэрвеня 1944 акупаваная нямецкімі воёскамі. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 у Багушжвіцкім раёне Аршанскай акругі, з 8 ліпеня 1931 у Аршанскім, з 12 сакавіка 1935 у Багушэвіцкім раёнах, з 20 лютага 1938 у Віцебскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году цэнтар сельсавету ў Сеньненскім раёне. З 2010 — абсталяваная як аграгарадок.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 281 чалавек
- 1999 год — 356 чалавек
Сядзіба Занаў
рэдагавацьУ 1997 навуковы супрацоўнік музэю гісторыі і культуры г. Ворша В. Лютынскі з дапамогай мясцовых старажылаў устанавіў, што побач зь вёскай Какоўчына месьціўся фальварак Занаў, якіх мяцовыя жыхары называлі «Зэнамі»[2]. На месцы фальварка, які знаходзіўся за паўкілямэтры на паўднёвы ўсход ад вёскі, у 30-я гг. была сядзіба калгаса імя Варашылава.
Да цяперашняга часу захавалася Занава гара — узвышша на паўднёвым захадзе ад вёскі.
Мясцовыя старажылы сьцьвярджаюць, што драўляныя, з чарапічнымі дахамі гаспадарчыя пабудовы (сьвіран, сараі і інш.), існавала яшчэ да 1941. Са словаў сваіх бацькоў старажылы добра адзываліся аб апошнім уладальніку фальварка (на думку В. Лютынскага, імаверна, гэта быў адзін з унукаў Тамаша Зана)[2].
Да пачатку XX стагодзьдзя гаспадаркаю маёнтку кіравала жонка Тамаша Зана Брыгіда са Сьвентаржэцкіх. Паводле ўсіх успамінаў, у прылеглай да маёнтку тэрыторыі знаходзілася цудоўная сажалка з маляўнічым мастком з рознымі поручнямі[2].
Інфраструктура
рэдагавацьДзейнічае лясьніцтва, дзіцячы садок, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, комплексна-прыёмны пункт, ФАП, аддзел сувязі «Беларусбанка», дзьве крамы.
Вядомыя жыхары
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 421
- ^ а б в Лютынскі В. П. Тамаш Зан на Аршаншчыне // Аршанскі краязнаўчы зборнік. — Орша: Аршанская друкарня, 1997. — № 2. — С. 27. — ISBN 985-6133-40-8.
Літаратура
рэдагаваць- Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т.В. Белова (гл. ред) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 502 — 536 с.
- Kakowczyn // — S. 39