Кайкава

вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Ка́йкава[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н9034. Кайкава ўваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавету. У вёсцы некалькі сотняў дамоў, сярод іх шмат катэджаў. Большасьць дамоў выкарыстоўваюцца як дачы. Побач зь вёскай разьмешчаны Кайкаўскі біялягічны заказьнік. На поўдні ад вёскі размешчана в. Грэбенка, на ўсходзе — в. Аляксееўка. Побач працякае рака Грэбенка.

Кайкава
трансьліт. Kajkava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Міханавіцкі
Насельніцтва: 199 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223070
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°43′9.001″ пн. ш. 27°38′1.000″ у. д. / 53.71916694° пн. ш. 27.63361111° у. д. / 53.71916694; 27.63361111Каардынаты: 53°43′9.001″ пн. ш. 27°38′1.000″ у. д. / 53.71916694° пн. ш. 27.63361111° у. д. / 53.71916694; 27.63361111
Кайкава на мапе Беларусі ±
Кайкава
Кайкава
Кайкава
Кайкава
Кайкава
Кайкава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Кайкаўскі біялягічны заказьнік каля вёскі, сьнежань 2014 году

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня назвы вёскі. У першай гаворыцца пра тое што назва Кайкава адбываецца ад слова «коціцца»: так як паводле аднаго паданьня ў Кайкаве, дзе цяжкая для апрацоўкі зямля, высылалі нядбайных прыгонных сялян за п’янства або буйныя паводзіны. Паводле іншай вэрсіі назва паходзіць ад прозьвішча (мянушкі) Кайко. А згодна з трэцяй, назва сучаснай вёскі Кайкава пайшла не ад прозьвішча, а ад мясцовай мянушкі балотнай птушкі куліка.

Гісторыя

рэдагаваць

За 1,3 км на захад ад вёскі знаходзіцца курганны магільнік X—XIII стагоддзяў. У 1791 годзе вёска Кайкава ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах, хоць магла існаваць і раней. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай Каралішчэвіцкай парафіі, уласнасьць Радзівілаў. У вёсцы былі панскі двор, 27 дымоў. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў складзе Мінскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1800 годзе фальварак і вёска, уласнасць князя Дамяніка Радзівіла, 23 двары, 174 жыхары, драўляны панскі дом. У 1857 годзе ўласнасць А. Радзівіла. Пасьля адмены прыгоннага права старастам вёскі стаў Ірыней Максімавіч Станішэўскі. У 1897 годзе Кайкава — вёска Самахвалавіцкай воласьці, 62 двары, 375 жыхароў, кузьня, карчма, царква на могілках. У маёнтку 2 двары, 52 жыхары. У 1917 годзе ў вёсцы 108 двароў, 609 жыхароў, народнае вучылішча. З часоў Грамадзянскай вайны вядомыя кайкаўскія партызаны, якія дзейнічалі ў 1918 годзе на баку камуністаў. Міханавіцкі сельсавет быў утвораны ў 1918 годзе ў вёсцы Кайкава Самахлавіцкай воласьці Менскага павету. У склад сельсавету ўваходзілі 15 вёсак. У вёсцы Кайкава быў сабраны 1-ы дэлегацкі сход прадстаўнікоў ад сельсаветаў і баявых атрадаў. На сходзе прысутнічала больш за 20 упаўнаважаных. 28 жніўня 1924 году быў створаны ў складзе Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Сьмілавіцкага раёну. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 29 чэрвеня 1934 году перададзены ў склад прыгараднага Менскага раёну. 26 траўня 1935 году раён пераўтвораны ў звычайны. У 1981 году Кайкаўскі сельсавет перайменаваны ў Міханавіцкі, а цэнтар перанесены з Кайкава ў Міханавічы. На 1 студзеня 1997 году 136 гаспадарак, 306 жыхароў. На месцы крамы раней знаходзілася драўляная пачатковая школа.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 174 жыхары
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 375 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 609 жыхароў; 1941 год — 365 жыхароў; 1997 год — 306 жыхароў; 1999 год — 244 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 199 жыхароў

Гаспадарка

рэдагаваць

Лясьніцтва

рэдагаваць

У Кайкаве разьмешчаны жывёлагадоўчыя фэрмы.

Кайкаўскае лясьніцтва ГЛУ «Менскі лясгас» разьмешчана ў паўднёва-ўсходняй яго частцы на тэрыторыі Менскага і Пухавіцкага раёнаў Менскай вобласьці. Агульная плошча лясьніцтва паводле зьвестак лесаўпарадкаваньня складае 6647 га. Пакрытыя лесам землі займаюць 5748 га або 86,5% ад агульнай плошчы лясьніцтва. Пакрытыя лесам зямлі лясьніцтва прадстаўлены, у асноўным, бярозавымі і хваёвымі дрэвастоямі клясы банітэта. Лясьнічы — Вячаслаў Асташонак.

Транспарт

рэдагаваць

Празь вёску праходзяць дарогі Н-9043 і Н-9034. Некалькі разоў на дзень праходзіць прыгарадны аўтобус і рэйсавая маршрутка.

Камунікацыі

рэдагаваць

У вёсцы да дамоў праведзены газ. Ёсьць вулічнае асьвятленьне.

Славутасьці

рэдагаваць

У вёсцы разьмешчаны помнік воінам Вялікай Айчыннай вайны. Помнік разьмешчаны насупраць лясьніцтва.

  • Ёсіф Матрунчык (1903—1945), падпалкоўнік авіяцыі, Герой СССР
  • Ермалай Баранаў (1892—1942), адзін з арганізатараў камуністычнага падпольля ў Беларусі ў гады Грамадзянскай і Вялікіх Айчыннай войнаў

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У песьні «Месяц» гурта «Ляпіс Трубяцкой» ёсьць словы: «Вадзіў індзейскую хэўру ў цёмны Кайкаўскі лес».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 311

Літаратура

рэдагаваць