Грэ́бенка[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе H9043. Грэбенка ўваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавету. Недалёка ад вёскі працякае рака Грэбенка.

Грэбенка
трансьліт. Hrebienka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Міханавіцкі
Насельніцтва: 21 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223070
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°42′10.5″ пн. ш. 27°38′35.5″ у. д. / 53.702917° пн. ш. 27.643194° у. д. / 53.702917; 27.643194Каардынаты: 53°42′10.5″ пн. ш. 27°38′35.5″ у. д. / 53.702917° пн. ш. 27.643194° у. д. / 53.702917; 27.643194
Грэбенка на мапе Беларусі ±
Грэбенка
Грэбенка
Грэбенка
Грэбенка
Грэбенка
Грэбенка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вёска складаецца зь дзьвюх частак, якія жыхары называюць першая Грэбенка і другая Грэбенка. На захадзе ад вёскі знаходзіцца лес кайкаўскага лясьніцтва. Пастаянных жыхароў мала, большасьць жыхароў свае дамы выкарыстоўвае як дачы. У вёсцы ёсьць прыпынак. Крамы няма, ходзіць аўталаўка.

Лес Кайкаўскага біялягічнага заказьніка, на захадзе ад Грэбенкi. Сьнежань 2014 году

Верагодна назва вёскі паходзіць ад назвы аднайменнай рэчкі, якая працякае побач. Аднак ёсьць вэрсія, што гэта рацэ дала назву вёска. Паходжаньне самога тапоніму невядома.

Гісторыя

рэдагаваць

На 0,2 км на поўдзень ад вёскі ёсьць курганны могільнік X—XIII стагодзьдзяў. Дзьве часткі першай Грэбенкі да сярэдзіны XX стагодзьдзя былі дзьвюма рознымі вёскамі. Першая частка называлася п. Міханавіцкі, другая — в. Грэбенка. Аднак непадалёк знаходзілася в. Міханавічы і ў мэтах пазьбяганьня блытаніны гэтыя вёскі былі аб’яднаныя пад адной назвай — Грэбенка. У вёсцы да другой паловы ХХ стагодзьдзя была стайня, кароўнік і грамадзкая баня. Пазьней у вёсцы застаўся толькі кароўнік, які стаў цялятнікам і праіснаваў да 2006 году. Цяпер на тым месцы поле ніякіх рэшткаў гэтага будынку няма, аднак засталася воданапорная вежа. А ў 2007 годзе ў першай частцы вёскі памянялі сталы ЛЭП. Замест старых драўляных слупоў зьявіліся новыя ўжо бэтонныя, на некаторых зь іх ёсьць ліхтары. У другой частцы вёскі слупы зьмяніліся толькі ў 2008 годзе, але там да ўстаноўкі новых ўжо былі бэтонныя слупы. Таксама замест аднаго трансфарматара на вёску ў 2007 годзе стала два.

Сучаснасьць

рэдагаваць

У апошнія гады вёска зазнае зьмены. Было прададзена дзесяць пустых палёў пад дачную забудову. У цяперашні час на большасьці ўчасткаў вядуцца будаўнічыя працы. На двух зь іх ужо ёсьць недабудаваныя жылыя дамы.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 21 жыхар
  • 2004 год — 22 жыхары
  • 1999 год — 28 жыхароў

Гаспадарка

рэдагаваць

У вёсцы ў 2014 годзе зьявілася невялікая лесапільня. Таксама ў вёсцы маецца вытворчасць бэтонных платоў. У другой частцы вёскі маюцца некалькі паляўнічых хатак.

Транспарт

рэдагаваць

У вёсцы пралягае дарога Н-9043, аднак пасялковай яна не зьяўляецца. Некалькі разоў на дзень у вёску прыбывае прыгарадны аўтобус. Першая частка вёскі ўяўляе сабой вуліцу з двухбаковай забудовай сядзібнага тыпу, на ўсходзе размяшчаецца дарога Н-9043, на якой разьмешчаны прыпынак, дарога не асфальтаваная. Другая частка вёскі ўяўляе сабой аднабаковую забудову сядзібнага тыпу маецца два катэджы. Пасялковай зьяўляецца дарога Н-9043, аднак у канцы гэтай частцы вёскі маецца яшчэ адна дарога паміж вёскай і лесам.

Цiкавыя факты

рэдагаваць

Часам вёску Грэбенка па памылцы называюць «Грабёнка».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 310