Грэбенка (рака)

рака ў Беларусі

Грэ́бенка, Грэ́белька — рака ў Менскім і Пухавіцкім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Пцічы (басэйн Прыпяці). Уяўляе сабой маловодную рэчку, месцамі падобную на ручай, па ходзе рэчышча можа пашырацца. Рэчышча каналізаванае.

Рака
Грэбенка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Аляксееўка
Вусьце Пціч
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 16 км
Плошча басэйну 87 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Аляксееўка Менскага раёну. Цячэ паўднёвай ускраінай Менскага ўзвышша і паўночна-заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч каля вёскі Навапольле Пухавіцкага раёну.

Флёра i фаўна

рэдагаваць

Па некаторых зьвестках у рацэ ёсьць дробная рыба. Таксама рака населена жабамі. На рацэ будуюць свае плаціны бабры. На цяперашні момант рака моцна забруджаная бытавым сьмецьцем і цінай. Праводзяцца спробы адшараваць рэчышча.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 135