Казімер Буга
Казімер Буга (лет. Kazimieras Būga; 6 лістапада 1879 — 2 сьнежня 1924) — летувіскі мовазнаўца. Прафэсар Пермскага (1918 год), Томскага (1919 год) і Ковенскага (1922 год) унівэрсытэтаў[5].
Казімер Буга | |
па-летувіску: Kazimieras Būga | |
Дата нараджэньня | 6 лістапада 1879[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 сьнежня 1924[3] (45 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | лексыкограф, мовазнавец, філёляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[4], філялёгія[4], лексыкаграфія[4] і Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага |
Месца працы | |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў зь сялянскай сям’і. Першую адукацыю атрымаў ад вясковага дарэктара, у 1890—1891 гадох навучаўся ў прыходзкай школе. Потым пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе паступіў у Імпэратарскую Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію, але ня скончыў яе.
Пад патранатам пецярбурскіх летувіскіх сьвятароў і расейскіх навукоўцаў у 1905 годзе паступіў у Пецярбурскі ўнівэрсытэт на лінгвістычны факультэт. Ужо ў часе навучаньня выдаў сваю першую вялікую працу «Aistiskė studiiai». За працу пра славянскія запазычаньні ў летувіскай мове атрымаў расейскі залаты мэдаль.
Па сканчэньні навучаньня ў 1912 годзе яму дазволілі працягнуць працу ў галіне параўнальнага індаэўрапейскага мовазнаўства пад кіраўніцтвам Івана Бадуэна дэ Куртэнэ і падрыхтавацца да прафэсарскай кар’еры[6].
У 1914 годзе атрымаў стыпэндыю і накіраваньне за мяжу Расейскай імпэрыі — у Кёнігсбэрг (Прусія), да заснавальніка балтыйскай філялёгіі Адальбэрта Бэцэнбэргера[6].
З пачаткам Першай сусьветнай вайны вярнуўся ў Расею, у 1916 годзе пераехаў зь Пецярбургу ў Перм, дзе працаваў на пасадзе прафэсара. Пазьней перабраўся ў Томск.
У 1920 годзе пераехаў у Летуву, дзе працаваў у Міністэрстве адукацыі.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьЗапісваў летувіскі фальклёр, вывучаў геаграфічныя назвы і ўласныя імёны ў Летуве, узаемныя дачыненьні летувісаў і беларусаў («Летувіска-беларускія ўзаемныя дачыненьні і іх старажытнасьць», 1925 год).
Пісаў пра беларускія царкоўныя тэрміны ў жамойцкай (летувіскай) мове: «Усе гэтыя хрысьціянскія тэрміны, бяз сумневу, ужо карысталіся правамі грамадзянства да 1386 году; інакш на месцы рускіх тэрмінаў мы мелі б польскія[7]. <…> У сваёй мове мы маем багата паказьнікаў на тое, хто былі першыя пашыральнікі хрысьціянскае рэлігіі ў Літве <…>. Моўныя зьявы прымусілі мяне прызнаць, што для ліцьвінаў хрысьціянства не было чыста чужым яшчэ да хросту Ягайлы. Назвы хрысьціянскіх паняцьцяў паказваюць, што ліцьвіны навучаліся веры ад усходу, уласна, ад беларусаў. Пра тое, што беларусы былі настаўнікамі рэлігіі, сьведчаць наступныя словы: 1) назвы дзён: nedėlia (нядзеля), utarnikas (аўторак), sereda (серада) ды інш.; 2) назвы сьвятаў: kučia (куцця), velykos (Вялікдзень), verbų nedėlia (Вербная нядзеля), blovieščios (Благавешчаньне, Блавешчаньне); 3) krikštas (хрост), kumas (кум), gavėnia (гавеньне, пост); 4) хрысьціянскія ўласныя імёны: Alena, Ulijona, Povilas, Algenia <…>. Жамойцкі дыялект захаваў для нас cirkva — вельмі старую назву беларускае царквы. Гэтае слова ёсьць найлепшым сьведкам таго, што беларусы мелі свае цэрквы на жамойцкай зямлі ў XI і першай палове XII стагодзьдзя»[7].
Крытыка
рэдагавацьФранцускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн (1904—1974), на падставе шматгадовых дасьледаваньнях прыйшоў да высновы, што многія літоўскія ўласныя імёны альбо будуюцца паводле германскіх, альбо ёсьць запазычанымі з германскіх[8], у 1948 годзе падкрэсьліваў, што гіпатэтычныя балтыйскія этымалёгіі, якія з канца XIX стагодзьдзя распрацоўвалі пэўныя аўтары (у тым ліку Казімер Буга) ня маюць ніякай навуковай вартасьці[a][9].
Беларускі археоляг Васіль Супрун адзначаў тэндэнцыйнасьць дасьледаваньняў Казімера Бугі, які прыйшоў да высновы, што продкі сучасных летувісаў пачаткова жылі ў басэйнах верхняга Дняпра, Бярэзіны, Сажа і на левабярэжжы вярхоўяў Дзьвіны, адкуль нібы пад націскам славянаў паступова перамясьціліся да Балтыйскага мора. Васіль Супрун зьвяртаў увагу на тое, што Казімер Буга залічваў да балтызмаў усё, што хоць крыху нагадвала балтыйскае гучаньне, было блізкім да тапонімаў зь Летувы і Латвіі. Мэтадалягічным прынцыпам Бугі быў ня ўлік мясцовых моўных, этнаграфічных або геаграфічных асаблівасьцяў, а адно параўнаньне з балтыйскімі лексычнымі адзінкамі. Прытым ён не зьвяртаў увагі на факты адваротнай запазычанасьці. Бугу мала цікавіла мясцовая спэцыфіка, таму ў балтызмы трапіла нямала чыста славянскіх назваў, напрыклад Балачанка, Балоча, Валажоўка, Ваўчыца, Гаць, Дыма, Дыміца, Турʼя ды іншыя[10].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Brozović D., Ladan T. Kazimieras Būga // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ Kazimieras Būga // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 304.
- ^ а б Kazimieras Būga // Encyclopedia Lituanica. I—VI. — Boston, 1970—1978.
- ^ а б Зинкявичус З. К истории литовских личных имѐн восточнославянского происхождения // Балто-славянские этноязыковые контакты. — Москва, 1980. С. 151—152.
- ^ Юркенас Ю. Проблема отражения так называемых «древнеевропейских» элементов в антропонимии // Kalbotyra. № 33 (2), 1981. С. 28.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Супрун В. За смугою часу: (даследаванні і меркаванні). — Менск: Полымя, 1994. С. 24—43.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4