Райнгольд Траўтман

пруска-нямецкі мовазнаўца-славіст

Ра́йнгольд Тра́ўтман (ням. Reinhold Trautmann; 18 студзеня 1883 — 4 кастрычніка 1951) — пруска-нямецкі мовазнаўца і палітык. Прафэсар (1920 год). Падпісант Заявы прафэсараў аб падтрымцы Гітлера(en) (1933 год), сябра НСДАП (1937 год). Дзейны сябра Акадэміі навук НДР у Бэрліне (1949 год).

Райнгольд Траўтман
па-нямецку: Reinhold Trautmann
Дата нараджэньня 16 студзеня 1883(1883-01-16)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 кастрычніка 1951(1951-10-04)[1] (68 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак прафэсар унівэрсытэту, славіст
Месца працы
Сябра ў Саксонская акадэмія навук[d] і Акадэмія навук НДР[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Траўтман (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

З 1910 году працаваў ва ўнівэрсытэтах Прагі, Кёнігсбэргу, Ляйпцыгу, Ены.

У 1933 годзе падпісаў Заяву прафэсараў аб падтрымцы Гітлера(en), у 1937 годзе стаў сябрам НСДАП.

Па 1945 годзе падтрымліваў культурную арыентацыю савецкай зоны акупацыі і Ўсходняй Нямеччыны на Савецкі Саюз.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар працаў у галіне балтыстыкі. Склаў апісаньне балтыйскай прускай мовы, якое ўлучае тэксты і слоўнік, а таксама слоўнік асабовых імёнаў.

Францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн (1904—1974), на падставе шматгадовых дасьледаваньнях прыйшоў да высновы, што многія літоўскія ўласныя імёны альбо будуюцца паводле германскіх, альбо ёсьць запазычанымі з германскіх[3], у 1948 годзе падкрэсьліваў, што гіпатэтычныя балтыйскія этымалёгіі, якія з канца XIX стагодзьдзя распрацоўвалі пэўныя аўтары (у тым ліку Райнгольд Траўтман) ня маюць ніякай навуковай вартасьці[a][4].

Публікацыі

рэдагаваць
  • Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1974.
  1. ^ франц. «Tout ce qui a été dit depuis cinquante ans à ce sujet par Bezzenberger, Gerullis, Trautmann, Būga et Salys est absolument dénué de valeur»
  1. ^ а б Reinhold Trautmann // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ Brozović D., Ladan T. Reinhold Trautmann // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  3. ^ Юркенас Ю. Проблема отражения так называемых «древнеевропейских» элементов в антропонимии // Kalbotyra. № 33 (2), 1981. С. 28.
  4. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.