Тураўскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Тураўскі замак
| |
Тураўскі замак, рэшткі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Тураў |
Каардынаты | 52°04′25.38″ пн. ш. 27°43′19.71″ у. д. / 52.0737167° пн. ш. 27.7221417° у. д.Каардынаты: 52°04′25.38″ пн. ш. 27°43′19.71″ у. д. / 52.0737167° пн. ш. 27.7221417° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Тураўскі замак | |
Тураўскі замак на Вікісховішчы |
Тураўскі замак — помнік гісторыі і архітэктуры XІІІ—XVII стагодзьдзяў у Тураве. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы места, пры ўтоку былой ракі Язды ў Струмень. Існаваў у XIII — першай палове XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьТураўскае княства
рэдагавацьУ канцы Х ст. у Тураве збудавалі драўляны горад. У 1158 годзе ён вытрымаў дзесяцітыднёвую аблогу войскаў паўднёварускай кааліцыі князёў, а ў 1160 годзе — трохтыднёвую аблогу валынскіх князёў. У XIII ст. пасярод гораду збудавалі мураваную вежу-бэргфрыд.
Вялікае Княства Літосўкае
рэдагавацьДалучэньне Турава да Вялікага Княства Літоўскага ў XIV ст. зьмяніла функцыю і ролю места і яго фартыфікацыяў. У 1502 і 1521 гадох Тураў разрабавалі татары. У 1649 годзе места і замак пацярпелі ў час яго вызваленьня гетманам Янушам Радзівілам. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак спустошылі і разрабавалі маскоўскія войскі.
У першай палове XVIII ст. упамінаецца «замак Тураўскі»[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ 1830-я гады расейскія ўлады разабралі мураваную вежу.
Архітэктура
рэдагавацьУзьнік на месцы драўлянага гораду часоў Русі. Абарончая сыстэма будавалася на ўмелым злучэньні натуральных перашкодаў з штучнымі фартыфікацыямі, збудаванымі ў адпаведнасьці з рэльефам мясцовасьці і з улікам абарончай тактыкі таго часу.
За часамі Вялікага Княства Літоўскага горад падзяліўся на беспасярэдне вялікакняскі замак і гандлёва-рамеснае места. Падобны падзел падкрэсьліла мураваная вежы-бэргфрыд, або вежа валынскага тыпу, падобная на Камянецкую і Берасьцейскую, якая апроч абарончай функцыі, мела рэпрэзэнтацыйны характар і мусіла сымбалізаваць уладу князя.
Замчышча мае памеры 180 на 200 мэтраў і падзяляецца глыбокім ровам на 2 пляцоўкі: 75 × 70 м і 150 × 100 м, якія ўмацоўваліся валамі (цяпер разбураныя). З боку поля ў некаторых месцах прасочваюцца рэшткі рова. Ад мураванай вежы захавалася ўзвышэньне правільнай круглай формы[2].
Галерэя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.: іл. ISBN 5-343-00880-1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313В000360 |