Бэргфрыд (па-нямецку: Bergfried) — дамінуючая абарончая вежа замка, якая можа як і данжон служыць апошнім прытулкам абаронцам у выніку захопу астатняга замку, аднак ня мае ў адрозьненьне ад данжона жылых функцыяў, якія ў выпадку ўзьвядзеньня бэргфрыда пераносяцца на палац.

Троцкі астраўны замак — пасярэдзіне вежа-бэргфрыд з функцыяй брамы ва ўнутраны двор княскага канвэнтхаўса

Сам фэномэн бэргфрыда паходзіць з традыцыі нямецкага замкавага дойлідзтва, для якога было характэрна перанос жылых функцыяў зь вежы ў палац, у адрозьненьне ад францускай традыцыі данжонаў. У ВКЛ бэргфрыды прыйшлі праз Тэўтонскі ордэн, для замкаў-канвэнтхаўсаў якога было характэрна будаўніцтва па пэрымэтры высокай абарончай вежы-бэргфрыда.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бэргфрыдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў