Дыямэнтавая ліга

сусьветны атлетычны тур

Дыямэ́нтавая лі́га (па-ангельску: Diamond League) — штогадовая сэрыя элітных лёгкаатлетычных спаборніцтваў, якая ўлучае пятнаццаць лёгкаатлетычных этапаў паводле запрашэньня. Ліга зважаецца галоўным легкаатлетычным турнірам, які ладзіцца арганізацыяй Сусьветнай лёгкай атлетыкі. Галоўным спонсарам лігі ў сьнежні 2019 году стала кітайская карпарацыя Wanda Group[1].

Дыямэнтавая ліга
Актуальны сэзон:
Дыямэнтавая ліга 2024 году
Дысцыпліналёгкая атлетыка
Дата зьяўленьня2010
КантынэнтыЭўропа, Азія, Паўночная Амэрыка і Афрыка

Першы сэзон лігі ладзіўся ў 2010 годзе[2]. Ён быў распрацаваны, каб замяніць Залатую лігу, якая таксама ладзілася штогод з 1998 году[3]. У той час як Залатая ліга была створаная, каб павысіць вядомасьць вядучых эўрапейскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў, Дыямэнтавая ліга ставіць на мэце павышэньне сусьветнай прывабнасьці лёгкай атлетыкі, упершыню выйшаўшы па-за межы Эўропы[2]. Гэтак, у дадатак да традыцыйных этапаў Залатой лігі сэрыя цяпер улучае этапі ў Кітаі, Катары, Марока і ЗША.

Пачынаючы з сакавіка 2022 году, пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе, Дыямэнтавая ліга выкрэсьліла зь сьпісу ўдзельнікаў расейскіх і беларускіх спартоўцаў з усіх сваіх лёгкаатлетычных этапаў[4].

Сыстэма падліку пунктаў

рэдагаваць

Першапачатковая сыстэма падліку пунктаў у Дыямэнтавай лізе, якая выкарыстоўвалася з 2010 па 2015 гады, надавала на рахунак атлетаў пункты тром найлепшым спартоўцам на кожным этапе. Гэтак пераможца атрымліваў 4 пункты, за другое месца вылучаліся 2 пункты і 1 пункт атрымліваў атлет, які фінішаваў на трэцім радку. Кожная з трыццаці дзьвюх дысцыплінаў (па шаснаццаць для спартоўцаў і спартовак) ладзілася агулам сем разоў цягам сэзону. Пункты ж, набраныя ў фінальным этапе ў кожнай з дысцыплінаў (у Цюрыху ці Брусэлі), падвойваліся. Пераможцамі Дыямэнтавай гонкі станавіліся спартоўцы, якія завяршылі сэзон з найбольшай колькасьцю пунктаў у сваёй дысцыпліне. У выпадку роўнасьці паводле пунктаў у якасьці першага паказьніку бралася колькасьць перамогаў, а затым вынікі фіналу. У 2016 годзе колькасьць пунктаў, прызначаных спартоўцам за этапы, крыху зьмянілася. Гэтак пункты атрымлівалі ўжо шэсьць найлепшых атлетаў з разьмеркаваньнем 10-6-4-3-2-1. Падвойныя пункты па-ранейшаму налічваліся ў фінале спаборніцтваў[5].

Зусім новая сыстэма была ўведзеная ў 2017 годзе. Восем найлепшых спартоўцаў на кожным этапе цяпер атрымліваюць пункты паводле разьмеркаваньня 8-7-6-5-4-3-2-1, але гэтыя пункты цяпер толькі вызначаюць на тое, ці будзе атлет браць удзел у фінальным этапе сваёй дысцыпліны ў Цюрыху ці Брусэлі. Спартоўцы, якія перамаглі ў фінале, аб’яўляюцца чэмпіёнамі Дыямэнтавай лігі. Разьмеркаваньне агульных прызавых таксама вызначаецца выключна паводле вынікаў фіналу[6]. Гэтая сыстэма, у якой пераможца фіналу аўтаматычна выйграе агульны чэмпіянат, ёсьць падобнай да былой сыстэмы гран-пры Міжнароднай асацыяцыі легкаатлетычных фэдэрацыяў[7] . У рамках зьмяненьняў у падліку пунктаў тэрмін Дыямэнтавая гонка больш не выкарыстоўваецца. Замест гэтага спартоўцы спаборнічаюць у Дыямэнтавых дысцыплінах, каб стаць чэмпіёнам лігі.

Каляндар зь пятнаццаці этапаў лігі на 2024 год[8].

Дата Этап Стадыён Места Краіна
20 красавіка Сямынь Дыямэнтавая ліга Сямынь Эгрэт Сямынь   Кітай
27 красавіка Дыямэнтавы гала-атлетычны турнір дэльты Янцзы Сучжоўскі алімпійскі спартовы цэнтар Сучжоў   Кітай
10 траўня Доха Дыямэнтавая ліга Сугаім бін Гамад Доха   Катар
19 траўня Міжнародны атлетычны этап Магамэда VI Маракеш Маракеш   Марока
25 траўня Прыфантэйн клясык Гэйўард-філд Юджын   ЗША
30 траўня Бісьлецкія гульні Бісьлет Осьлё   Нарвэгія
2 чэрвеня Баўгаўс-галян Алімпійскі Стакгольм   Швэцыя
7 ліпеня Мітынг Парыжу імя Сэбаст’ена Шарлеці Парыж   Францыя
12 ліпеня Эрклюліс Люі II Фанвіей   Манака
20 ліпеня Лёнданскі атлетычны мітынг Алімпійскі Лёндан   Вялікабрытанія
22 жніўня Атлетысыма Алімпік дэ ля Пантэз Лязана   Швайцарыя
25 жніўня Мэмарыял Камілы Скалімоўскай Сылескі Хожаў   Польшча
30 жніўня Залатая гала Стадыё Алімпіка Рым   Італія
5 верасьня Сусьветная кляса Цюрыху Лецыгрунд Цюрых   Швайцарыя
13—14 верасьня Мэмарыял ван Дамэ імя караля Бадуэна Брусэль   Бэльгія

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць