Тэўдырых
Тэўдырых (Тэадорых), Тыдрых (Тыдрык), Дытрых (Дыдрых, Дыдрык, Дзітрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Тэўдырых лац. Teŭdyrych | |
Theudericus | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Teudo + Rick |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Тыдрых, Тыдрык, Дытрых, Дыдрых, Дыдрык, Дзітрык |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Тэўдырых» |
Паходжаньне
рэдагавацьТэўдырык, Тэўтрых, Тыдрых, Дытрык або Дыдрык (Theudericus, Theutrich, Thidrich, Ditricus, Didrik[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[4], германскага þeudo[5] 'род, народ'[6], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Індрых, Мондрык, Эрык; германскія імёны Hindrich, Monderich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[7], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Dzitrzyk (Dzitrzych, Dzidrzych, Dzietrzyk, Dzietrzych, Diterich)[9].
У Прусіі бытавала імя Тыдэрык: Thideric (1361 год)[10].
Германскае імя Diderik бытавала ў XV ст. у Рызе[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Titerich von Wargen (1412 год)[12]; Етоту три чоловеки: Иванъ а Мокус, а Дитрих (1440—1492 гады)[13]; Ганусу Дитриховичу 8 копъ з мытъ в Берестьи (23 лістапада 1486 году)[14]; Бартошу Дитриховичу 5 копъ з мыта в Ковне (7 жніўня 1488 году)[15]; Гарманъ Дитриховичъ от его милости Жыжморы держалъ (23 красавіка 1494 году)[16]; бояре белицкии Шимко а Бартошъ Ганусовичи на Гармана Детриховича (9 траўня 1498 году)[17]; людей… Святка Дидриковича (17 лістапада 1516 году)[18]; Гарманъ Дитриховичъ (2 чэрвеня 1524 году)[19]; бояре наши Белицкого повета, Томаш Селивестрович а Каспоровая Гарманович, Дыдриковичи (1 траўня 1525 году)[20]; Дыдрыхъ Гацутычъ (1565 год)[21]; Андрей Станиславовичъ Дитриковичъ[22], з дворца Дитриковского[23] (1567 год); од пана Гилбранъта и Дытрыха Кгротужовъ (26 верасьня 1585 году)[24]; реестръ списанья погорелыхъ в мястечку Салатахъ… Янъ Тыдрикъ (4 лістапада 1586 году)[25]; dom Wasilowey Didriykowey (1596 год)[26]; kamienica p. Dytrycha Witeła (1690 год)[27]; Jan Dzitryk (1688 год)[28]; siolo Minikanie… Kazimierz Tidrychowicz (23 красавіка 1693 году)[29]; Georgio Christians Dydrychowicz Consulibus (1694 год)[30]; Dzitryki… Dzitrykowszczyzna (1744 год)[31]; Katarzyna Didrikiewicz (1753 год)[32].
Носьбіты
рэдагаваць- Тэадорых I († 451) — кароль вэстготаў
- Тэадорых II († 466) — кароль вэстготаў
- Тэўдрыг — кароль Гвэнту, Сьвяты
- Тэадорых Вялікі († 526) — водца остготаў
- Тэўдырых I († 533 або 534) — кароль франкаў
- Тэўдырых II (587—613) — кароль франкаў
- Ганус Дытрыхавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486 годзе
- Барташ Дытрыхавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1488 годзе
- Гарман Дытрыхавіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўца жыжмарскі
Дэтрыхі або Дытрыхі (Dietrych, Ditrych) гербу Зарэнба — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[33].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Дзітрыкі (Дитрики) і Дзітрыкоўшчызна (Дитриковщизна) у Лідзкім павеце[34].
На гістарычный Лідчыне існуюць дзьве вёскі з назвай Дзітрыкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 4. — Uppsala, 1974. S. 586.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1447.
- ^ Топорова Т. В. Культура в зеркале языка: древнегерманские двучленные имена собственные. — М., 1996. С. 20.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 207.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 105.
- ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd 2., 2013. S. 244.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 711.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 66.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 45.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 178.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 408.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 177.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 14 (1524—1529). — Vilnius, 2008. P. 303.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 278.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 527.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 753.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 265.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 223—224.
- ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 189.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 63.
- ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 108.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 380.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 60.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Kiejdany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 72.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 243.