Духаўшчына
Духаўшчы́на — места ў Расеі, на рацэ Восьціцы. Адміністрацыйны цэнтар Духаўшчынскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 4184 чалавекі. Знаходзіцца за 57 км на паўночны ўсход ад Смаленску, за 23 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Ярцава.
Духаўшчына лац. Duchaŭščyna | |||||
рас. Духовщина | |||||
Вуліца места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1675 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Духаўшчынскі | ||||
Плошча: | 11 км² | ||||
Вышыня: | 220 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 4137 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 376,09 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 48166 | ||||
Паштовы індэкс: | 216200 | ||||
Нумарны знак: | 67 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°12′0″ пн. ш. 32°25′0″ у. д. / 55.2° пн. ш. 32.41667° у. д.Каардынаты: 55°12′0″ пн. ш. 32°25′0″ у. д. / 55.2° пн. ш. 32.41667° у. д. | ||||
Духаўшчына | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Духаўшчына — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
рэдагавацьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
рэдагавацьУ XIII — пачатку XIV ст. на месцы сучаснай Духаўшчыны існаваў жаночы манастыр Сьвятога Духа. У XV ст. вакол манастыра сфармавалася Духаўская слабада. Паселішча ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і было цэнтрам Рудзкай воласьці.
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Духаўшчыну захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
рэдагавацьЗгодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Духаўшчына апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1777 годзе яна атрымала статус места і павятовага цэнтру Смаленскай губэрні.
12 лютага 1863 году зьявіўся праект мескага гербу «ў срэбным полі чырвоныя ружы»[1]. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 78,71% насельніцтва Духаўшчынскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 15,9%[2]. У канцы XIX ст. у месьце было 468 будынкаў, дзеялі 4 царквы, працавалі расейскія жаночая прагімназія, меская вучэльня і царкоўна-прыходзская школа, шпіталь, бібліятэка, гарбарня і цагельня.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Духаўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[3]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 19 верасьня 1943 году Духаўшчына знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьІльнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Царква Сьвятога Духа (1811—1819)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква саборная Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
Асобы
рэдагаваць- Васілі Ардамацкі (1911—1989) — савецкі пісьменьнік, кінасцэнарыст
- Грыгоры Жукаў (1902—1975) — савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 160.
- ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 207.
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
рэдагаваць- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 206—207
- Махотин Б. А. К живым истокам. — Смоленск, 1989.