Духаўшчы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Духаўшчына.

Духаўшчынскі раён
Духовщинский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Духаўшчына
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2008) 17 000
Плошча 2610 км²
Месцазнаходжаньне Духаўшчынскага раёну
Духаўшчынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48166
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 2610 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на захадзе з Парэцкім раёнам, на паўднёвым захадзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе зь Ярцаўскім раёнам, на ўсходзе з Холм-Жыркоўскім раёнам Смаленскай вобласьці.

Вялікую частку раёну займае Духаўшчынскае ўзвышша, якое зьяўляецца водападзелам басэйнаў рэчак Дзьвіны і Дняпра. На тэрыторыі раёну знаходзяцца вытокі рэчак Дражня і Хмосьць. У паўночнай частцы рэльеф паніжаецца і тут месьцяцца найбуйнейшыя балоты вобласьці: Сьвіцкі і Вярвіскі мох. Азёры: Вяліста і Махнач.

Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя, на поўначы і ў цэнтральнай частцы — сярэдне- і сільнападзолістыя. Лясы займаюць 54,2 % тэрыторыі.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Духаўшчынскі (тады — Духаўскі) павет быў утвораны ў 1777 у выніку пераносу павятовага цэнтру зь сяла Касплі ў Духаўшчыну. У існым выглядзе раён утвораны ў 1929 на тэрыторыі былых Духаўшчынскага і Парэцкага паветаў.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва — 17 тыс. чалавек (2008).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У раёне маецца 2 мескія і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы

Сельскія паселішчы

Транспарт

рэдагаваць

Чыгуначная лінія Смаленск — Сошна (Азёрны) і далей да чыгуначнай лініі Масква — Рыга (злучаюцца ў Цьвярской вобласьці). Паралельна яе аўтадарога Р136 Смаленск — Нялідава.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Духаўшчынскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў