Ярцава
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Ярцаў — горад (з 1926) ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Ярцаўскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва — 49,3 тыс. чалавек (2009). Чацьверты па насельніцтве горад у Смаленскай вобласьці пасьля Смаленску, Вязьмы, Рослава.
Ярцаў | |||||
рас. Ярцево | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1610 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць | ||||
Раён: | Ярцаўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 190 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 48143 | ||||
Паштовы індэкс: | 215800–215809 | ||||
Нумарны знак: | 67 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°4′0″ пн. ш. 32°41′0″ у. д. / 55.06667° пн. ш. 32.68333° у. д.Каардынаты: 55°4′0″ пн. ш. 32°41′0″ у. д. / 55.06667° пн. ш. 32.68333° у. д. | ||||
Ярцаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://yartsevo.ru/ |
Горад разьмешчаны на левым беразе ракі Воп (прыток Дняпра), у 63 км ад Смаленску, на этнічнай тэрыторыі беларусаў, на шашы Масква — Менск. Чыгуначная станцыя Ярцава на лініі Вязьма — Смаленск.
Горад складаецца зь мікрараёнаў: Цэнтар («Горад»), Піянэрны, Старое Ярцава, Чырвоны Молат, Пронькіна і іншых. Мэр гораду з 2004 году — Уладзімер Аляксандравіч Галкін.
Першыя згадкі
рэдагавацьАдпраўным пунктам гісторыі гораду зьяўляецца 2 жніўня 1610 году. Гэта быў пэрыяд смуты. Пасьля зьвяржэньня Васіля Шуйскага расейскага цара не было. У 1610 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза дараваў смаленскаму двараніну Цімафею Шушарыну сяло Ярцова. Гэтая грамата і зьяўляецца першым пісьмовым згадваньнем Ярцава. Вёска Ярцава тады ўяўляла зь сябе 17 двароў з насельніцтвам 136 чалавек.
Ярцаў на рубяжы XIX—XX стагодзьдзяў
рэдагавацьАтрымаў вядомасьць зь сярэдзіны XIX стагоддзя як прамысловае сяло Духаўшчынскага павета Смаленскай губэрні, у якім знаходзілася тэкстыльная мануфактура Хлудовых. Жыцьцё гораду даў купец Аляксей Хлудоў, які заснаваў тут у 1873 г. тэкстыльнай фабрыку Ён аснасьціў яе найноўшым ангельскім абсталяваньнем, мантажом якога займаліся шматлікія ангельскія спэцыялісты. У той час нават адна з вуліцаў называлася Англіцкая. Хлудоў першым з рускіх купцоў арганізаваў таварную кантору ў Брытаніі ў горадзе Лівэрпул. У 1926 Ярцава быў прысвоены статус гораду.
Гады Нямецка-савецкае вайны
рэдагавацьПадчас Нямецка-савецкае вайны нямецкія войскі затрымаліся тут на 2 месяцы. У 1941 годзе на берагах ракі Вопь разгарнулася жорсткае змаганьне. Зьверствам фашыстаў падвяргаліся жыхары мясцовых вёсак. Многія ярцаўчане гераічна змагаліся на франтах. Ярцава быў першым горадам, адбітым ў Нямеччыны. Гэта адбылося 19 ліпеня 1941 г. сіламі 19 арміі — частка сілаў 38-й стралковай дывізіі (палкоўнік Кірылаў, Максім Гаўрылавіч) і 44 стралковага корпуса (Юшкевіч, Васіль Аляксандравіч) Затым ён зноў быў захоплены, пераходзіў з рук у рукі, пакуль канчаткова ня быў акупаваны немцамі 5 кастрычніка 1941. Вызвалены 16 Верасня 1943. У вызваленьні прымалі ўдзел часткі 31 арміі У гонар вызваленьня гораду ў Маскве быў дадзены салют 12 артылерыйскім залпамі з 124 гармат. Пасьля вызваленьня Ярцава ад нямецкіх захопнікаў у горадзе пражывала толькі 4000 чалавек. Такім чынам, у гады Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва гораду скарацілася ў 11 разоў
Ярцаў ў 1970-я — 1980-я гады
рэдагавацьУ 70-я гады горад аб’яўлены Ўсесаюзнай ударнай будоўляй. За ўсёй краіны сюды зьязджаюцца спэцыялісты на будаўніцтва найбуйнейшага ў Эўропе завода па вырабу дызэльных рухавікоў. Нягледзячы на тое, што пляны па паўнавартаснай дзейнасьці новага прамысловага прадпрыемства не склаліся, Ярцава атрымала ў спадчыну вялікую прамысловую зону, на якой разьвіваюць сваю дзейнасьць сёньня многія прадпрыемствы. Вырас шматпавярховы жылы мікрараён Піянэрны з 9-ці і 16-ці павярховымі дамамі на 30 тысячаў насельніцтва. Бурна разьвівалася культурнае жыцьцё гораду. Да 40-годзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. ў г. Ярцава было адкрыта некалькі помнікаў. Аўтарам помнікаў на рацэ Вопь і на плошчы Перамогі зьяўляецца сябар саюза мастакоў скульптар Анатоль Іванавіч Кнігаўка
Ярцаў ў 1990-я гады
рэдагаваць90-я гады для Ярцава — гэта час прамысловага заняпаду. Закрыліся шматлікія прадпрыемствы. Горадаўтваральныя прадпрыемствы — «Ярцаўскі баваўняны камбінат» і завод «Рухавік» апынуліся на мяжы банкруцтва. Пры Ельцыне адбылося бурнае разьвіцьцё гандлю. Адкрыты сотні новых крам, зарэгістравана звыш 1000 прадпрымальнікаў. Адток рабочай сілы ў Маскву на вахты. Паводле неафіцыйных дадзеных, каля 20000 чалавек рэгулярна езьдзіць на заработкі ў Маскву. Пры агульным заняпадзе сельскай гаспадаркі атрымлівае разьвіцьцё фермерства. Паляпшэньне жыцьця адбылося ў апошнія гады. Гэта зьвязана з разьвіцьцём прамысловасьці і будаўніцтвам на месцы завода «Рухавік» ліцейна-пракатнага завода г. Масквы. Аднак яшчэ застаюцца вельмі папулярнымі паездкі на заработкі на вахты ў сталіцу, бо пакуль на большасьці новых прадпрыемстваў заработак несупастаўны з маскоўскім. Адбываецца разьвіцьцё прамысловага патэнцыялу гораду. У дадзены момант Ярцава застаецца самым інвэстыцыйна прывабным горадам на Смаленшчыне. Ужо зараз у раёне разгарнулі сваю дзейнасьць інвэстары з самых розных рэспублік і краінаў. Прадпрыемствы мэталургіі, машынабудаваньня, лесанарыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці дапаўняюць агульную карціну эканамічнага разьвіцьця. Упершыню за апошнія 10 гадоў пачата будаўніцтва жыльля. Аднак лічбы, пэрыядычна агучаныя на канфэрэнцыях (аб росьце колькасьці насельніцтва, будаўніцтве новага сучаснага жыльля, бурным разьвіцьці прамысловасьці) аб плянах на будучыню, многім падаюцца завышанымі і нерэальнымі. Так, насельніцтва Ярцава працягвае скарачацца: у 2008 годзе ў горадзе пражывае 49700 чалавек.