Дубна (гміна Боцькі)

Ду́бна (па-польску: Dubno, па-падляску: Dúbno[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Дубна
польск. Dubno
Дубна
Першыя згадкі: 1506
Мясцовая назва: Dubno
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 182 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-111
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 23.11667° у. д. / 52.63333; 23.11667Каардынаты: 52°38′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 23.11667° у. д. / 52.63333; 23.11667
Дубна на мапе Польшчы
Дубна
Дубна
Дубна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Капліца Сьв. Жанчынаў-Міраносіцаў на мясцовых могілках.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары Дубна ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[3]).

Гісторыя

рэдагаваць

У 1506 г. князь Аляксандар Ягелончык дарыў шляхціцу Ленарту Косінскаму(pl) маёнтак у Дубне, які памяняў яго ў 1512 г. з Іванам Сапегам на 4 вёскі пад Дарагічынам. Такім чынам Сапегі ўключылі Дубна ў склад боцькаўскіх маёмасьцяў. Пад канец 16 ст. акрамя мужыкоў пражывалі тут таксама баяры. Каля 1638 г. Дубна стала цэнтрам самастойнай маёмасьці, першапачаткова ўтрымвалі яе Сапегі, а пасьля прайшло да сям’і Парысаў і Вэсэліх. Пасьля падзелу боцькаўскай маёмасьці Мікалай Сапега(be) пабудаваў тут палац-сядзібу з Дабравешчанскай капліцай. У 1692 г. пры сядзібе пражывалі 2 сям’і, а ў самой вёсцы 40 сем’яў. У гэтым часе да дубненскага маёнтку прыналежалі 2 фальваркі з цэнтрамі ў Дубне (тут працавалі мужыкі зь вёскаў Нурэц, Малочкі, Пятроўшчына і Косьная) і каля вёскі Круглае (зь вёскамі Круглае, Чахі, Шыпошы і Москаўцы). Пасьля 1743 г. Дубна было ізноў аб’яднанае Сапегамі з боцькаўскімі маёмасьцямі, а ў выніку сужонстваў пераходзіла на працягу 18 ст. і на пачатку 19 ст. да Патоцкіх і Браніцкіх. Каля 1844 г. дубнаўскі маёнтак канчаткова адыйшоў ад Боцькаў і да 1915 г. валодалі ім Дыянізы Саковіч, Адам Смульскі, Эдмунд Шпіцбарт ды Генрык Рагоўскі. Апошні зь іх каля 1900 г. пачаў працэс распрадажы маёнтку. У 1896 г. вёска Дубна налічвала 80 хатаў і 480 жыхароў, у самім маёнтку пражывалі 48 чалавек[4]. У міжваенны пэрыяд Дубна прыналежала да Старовесь прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 317 жыхароў (12 каталікоў, 292 праваслаўных, 4 адвэнтыстаў і 9 юдаістаў; палкаў было 10 чалавек, беларусаў 298, габрэяў 9)[5]. У 90-е гады 20 ст. на мясцовых праваслаўных могілках была пабудаваная капліца ў гонар Сьв. Жанчынаў-Міраносіцаў.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 30 верасьня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Dubno. svoja.org Праверана 30 верасьня 2015 г.
  3. ^ Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 30 верасьня 2015 г.
  4. ^ Zbigniew Romaniuk, Dubno [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 429-435
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 30 верасьня 2015 г.