Нурэц (гміна Боцькі)

вёска ў гміне Боцькі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Нурэ́ц (па-польску: Nurzec, па-падляску: Nuréć[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Нурэц
польск. Nurzec
Першыя згадкі: 1577
Мясцовая назва: Nureć
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 222 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-111
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.1° у. д. / 52.6; 23.1Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.1° у. д. / 52.6; 23.1
Нурэц на мапе Польшчы
Нурэц
Нурэц
Нурэц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары Нурца ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках[3]). Пражываюць тут таксама палякі каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[4]).

Гісторыя

рэдагаваць

Пад канец 16 ст. вёска Нурэц уваходзіла ў склад боцькаўскіх маёмасьцяў Сапегаў. У 1577 г. тутэйшыя мухыкі працавалі на 6 валоках зямлі і ў млыне. Каля паловы 17 ст. жыхары Нурца славіліся бондарствам. У 1790 г. было тут 9 хатаў і карчма побач зь вёскай. Да 1896 г. колькасьць хатаў паднйлася да 19, пражывалі ў іх 117 жыхары.[5]. У міжваенны пэрыяд Нурэц прыналежаў да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 109 жыхароў (1 каталік, 105 праваслаўных і 3 сектантаў, усе былі запісаныя беларусамі)[6]. Пасьля скасаваньня гміны Дубяжын у 1934 г. Нурэц адыйшоў да новастворанай гміны Боцькі. 2 жыхараў вёскі былі забітыя атрадам 3-й Віленскай брыгадай Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня Рамуальда Райса ў масакры 1946 г. ў Старых Пухалах[5].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 кастрычнікая 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Nureć. svoja.org Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  3. ^ Historia parafii Zaśnięcia Bogurodzicy (пол.) cerkiew.pl Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  4. ^ BOĆKI – Parafia świętego Józefa i świętego Antoniego (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  5. ^ а б Zbigniew Romaniuk, Nurzec [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 446-447
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 13 кастрычніка 2015 г.