Дуб корачны (Quercus suber) — вечназялёнае дрэва сямейства букавых, паходзіць з паўднёва-заходняй Эўропы і паўночнай Афрыкі, шляхам інтрадукцыі зьявілася таксама ў іншых краінах Міжземнамор’я.

Дуб корачны
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадБукакветныя
СямействаБукавыя
РодДуб
Бінамінальная намэнклятура
Quercus suber
Quercus suber

Батанічнае апісаньне

рэдагаваць

Дрэвы вышыні вышынёй да 20 м, у дыямэтры да 1 м. Ствол і старыя галіны пакрыты цьвёрдай тоўстай карой (коркам), якая пэрыядычна здымаецца ў прамысловых мэтах (раз у 9-12 гадоў). Лісьце авальнае, скурыстае, ападае раз у 2-3 гады. Квітнее амаль бесьперапынна, за выключэньнем летніх месяцаў.

Плод — жолуд. Жалуды сядзяць па 1-3 штукі, на кароткай ножцы, утоеныя. Сьпеюць восеньню. Прарастаюць хутка — за 2-5 дзён. У першыя гады расьце павольна і патрабуе стараннага догляду. Цеплалюбівая і засухаўстойлівая расьліна. Каранёвая сыстэма глыбокая. Жыве да 200 гадоў і больш. Мае дэкаратыўнае значэньне.

Драўніна вельмі цьвёрдая, дзякуючы чаму ня мае выкарыстаньне пры вытворчасьці мэблі. Аднак часта выкарыстоўваецца пры апале ў камінах. Асаблівасьцю дрэва зьяўляецца вогнеўстойлівая кара, дзякуючы чаму ствол амаль не зьведвае значных пашкоджаньняў пры лясных пажарах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дуб корачнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў