Доўтарт
Доўтарт, Даўторт, Даўдэрт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Доўтарт лац. Doŭtart | |
Dautert | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Daut + Herto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Даўторт, Даўдэрт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Доўтарт» |
Паходжаньне
рэдагавацьТэўтарт або Дэўдард, пазьней Дэўдэрт, Дэўтэрт або Даўтэрт (Teuthart, Deudard, Deudert[1], Deutert, Dautert[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[6][7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: жежморское волости… Довторт Станкович (28 траўня 1500 году)[8]; в Промядеве чотыри чоловеки… а Довторта Лупача (14 кастрычніка 1502 году)[9]; Янъ Довтортовичъ[10], Петко Довтортовичъ. Хршчонъ Довътортович[11]; Янко Довтортовичъ[12], Матеи Дофтортовичъ[13] (1528 год); на боярина господарьского Добка Довтортовича… на боярина господарьского Миколая Довторътовича (14 чэрвеня 1541 году)[14]; бояре господарьскии Добко а Миколай Петровича Довтортовича… отцу Добкову Петровичу Довтортовичу (28 чэрвеня 1541 году)[15]; Миколай Довтортовичъ з именья Довтортовичъ[16], Амъбрось Довтортовичъ… Янушъ Довтортовичъ[17] (1567 год); з роду Уркшевичовъ… Бортку Довтортовичу (15 верасьня 1568 году)[18]; Samuel Dowtort (1667 год)[19]; Helena Doftort (1763 год)[20]; Józef Dowtortt (1824 год)[21].
Носьбіты
рэдагаваць- Ян Доўтартавіч (Даўтортавіч) — дарсуніскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пецька і Хршчон Доўтаратавічы (Даўтортавічы) — жалудоцкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Янка Доўтартавіч (Даўтортавіч) — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мацей Доўтартавіч (Даўтортавіч) — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пац, Марцін і Міцька Доўтартавічы (Даўтортавічы) — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох[22]
Доўтарты (Dowtort) гербу Любіч[23] — літоўскі шляхецкі род.
Даўдэрт (Daudert) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[24].
У XVI ст. існаваў маёнтак Доўтартавічы (Довтортовичи) у Жамойцкім старостве[25].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Доўтарты.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 231.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1432.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Jablonskis K. Istorija irjos šaltiniai. — Vilnius, 1979. P. 51.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 80.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 91.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 94.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 338.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 353.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 637.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 734—735.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 416.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 557.
- ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 159, 214, 366.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 269.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 467.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 100.