Дзьмітры Віктаравіч Шакута (нар. 7 жніўня 1980, Менск, БССР, СССР) — былы прафэсійны беларускі кікбаксэр, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Шматразовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе й кікбоксінгу як сярод прафэсіяналаў, так і сярод аматараў.

Дзьмітры Шакута
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся7 жніўня 1980(1980-08-07) (44 гады)
Грамадзянства
Рост187 см
Вага86 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябаксэр, кікбаксэр, тайскі баксёр

Падазраваецца ў датычнасьці да зьбіцьця менчука Рамана Бандарэнкі, які пасьля гэтага памёр у лякарні[1].

Спартыўная кар’ера

рэдагаваць
  • Міжкантынэнтальны чэмпіён IKF Pro Muayhtai у нападаючай вазе (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету IKF Pro Muayhtai у супэрпаўсярэдняй вазе (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WAKO-PRO (2000 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі ISS / Brute Force (2002 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WKN у вагавой катэгорыі да 71 кг (2002 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі WPKL Muaythai у вагавой катэгорыі да 76 кг (2004 год)
  • Пераможца адборачнага турніру It’s Showtime 75MAX Trophy Belgium у падгрупе B (2006 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі It’s Showtime Trophy у вагавой катэгорыі да 75 кг (2008 год)
  • Чэмпіён сьвету паводле вэрсіі It’s Showtime у вагавой катэгорыі да 77 кг (2008—2009)

Кар’ера па-за спортам

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня кар’еры прафэсійнага спартоўца Шакута кіруе ўласным байцоўскім клюбам «Шок» («па-ангельску: Shock Team»). Працуе інструктарам па спэцпадрыхтоўцы ў 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня(en) (часцы 3214) унутраных войскаў. Шчыльна кантактуе з хакейным функцыянэрам Дзьмітрыем Баскавым, гуляе пад яго кіраўніцтвам у хакей у камандзе «Бастыён» (там жа гуляюць, напрыклад, Віктар Лукашэнка, начальнік ДАІ Дзьмітрый Карзюк і інш.), удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году публічна падтрымаў Аляксандра Лукашэнку й выказаў гатоўнасьць біцца за яго[2].

Дачыненьне да забойства Рамана Бандарэнкі

рэдагаваць

Паводле зьвестак «Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі», праз атрыманыя аўдыёзапісы й білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднаньню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асобаў, якія маюць дачыненьне да забойства менчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасьля таго, як быў зьбіты[1]. Шакута ўваходзіць у гэты лік[3][4].

Перадгісторыя

рэдагаваць

11 лістапада 2020 году прыблізна а 22:00 на «Плошчу Пераменаў(be)» у Менску прыехалі шасьцёра мужчынаў і тры жанчыны ў цывільным і ў масках[5][6]. Яны пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужачкі ў двары й неўзабаве пасьля гэтага ў іх узьнік канфлікт зь мясцовымі жыхарамі. Канфлікт перарос у бойку, а затым у выкраданьне Рамана Бандарэнкі[7]. На наступны дзень юнак, не прыходзячы ў прытомнасьць, памёр у рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі пасьля таго, як у яго паднялася тэмпэратура да 40 градусаў[8]. У пацярпелага дыягнаставалі вялікі ацёк мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, субдуральныя гематомы, выцятыя месцы, ранкі[9]. Яму некалькі гадзінаў рабілі апэрацыю па трэпанацыі чэрапу[10].

Расьсьледаваньне

рэдагаваць

Важнай зачэпкаю ў справе пра гібель Бандарэнкі стала зьлітая ў інтэрнэт «Нехта» тэлефонная размова, дзе двое мужчынаў абмяркоўваюць здарэньне на «Плошчу Пераменаў»[11]. Канал заявіў, што на запісу ідзе размова паміж Шакутаю й бізнэсоўцам Дзьмітрыем Баскавым[1]. Гэтая вэрсія супала з ацэнкаю сытуацыі іншых СМІ[12][13][14]. Паводле вынікаў незалежнага фанаскапічнага дасьледаваньня аўдыёзапісу, спэцыялісты прыйшлі да высновы, што галасы сапраўды належаць Баскаву й Шакуце, акрамя таго, у мове грамадзянаў быў выяўлены цэлы шэраг прыкметаў, характэрных менавіта для спантаннай, а не загадзя падрыхтаванай размовы[1].

21 студзеня 2021 году ініцыятыва «Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі» апублікавала вынікі ўласнага расьсьледаваньня, у якім таксама заявіла пра дачыненьне Шакуты да сьмерці Бандарэнкі. Такія высновы можна было зрабіць пасьля аналізу зьвестак білінгу(uk) нумара мабільнага тэлефона[15]. Шакута адмовіўся камэнтаваць абвінавачваньні[16].

24 верасьня 2021 году «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі» абнародавала зьліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 году камандзір групы АМАП Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАП ГУЎС Менгарвыканкаму Дзьмітрыю Балабу, што кікбаксэр Дзьмітры Шакута траўмаваў Бандарэнку пры выкраданьні на вуліцы Чарвякова ў Менску. 12 лістапада 2020 году начальнік ГУЎС Менгарвыканкаму Міхаіл Грыб пацьвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засьведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе[17][18].

Санкцыі ЗША, іншых краінаў

рэдагаваць

16 лістапада 2020 году міністар замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч(uk) прыняў рашэньне пра забарону ўезду ў краіну кікбаксэра[19]. 20 лістапада стала вядома й пра забарону ўезду ў Эстонію[20].

9 жніўня 2021 году Шакута быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку й перадачу яго міліцыі, дзе, верагодна, адбылося дадатковае пабіцьцё, што прывяло да сьмерці Бандарэнкі, і як інструктар па спэцыяльнай падрыхтоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якім ён мусіць быць[21][22]. Таксама пад амэрыканскія санкцыі патрапіў і ягоны спартовы клюб «Шок»[21][22].

  1. ^ а б в г Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (рас.). TUT.BYПраверана 2020-12-12 г. Архіўная копія ад 2020-12-12 г.
  2. ^ Чемпион мира по тайскому боксу — Прокопьеву: Ты вызвал на ринг президента. Сначала встреться со мной (бел.). TUT.BY (2020-07-15). Праверана 2021-02-28 г. Архіўная копія ад 2021-02-28 г.
  3. ^ Предварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко
  4. ^ «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (рас.). TUT.BY (2021-01-27). Праверана 2021-01-27 г. Архіўная копія ад 2021-01-27 г.
  5. ^ В Минске силовики в штатском избили мужчину за бело-красно-белые ленты, он умер в реанимации (рас.). Настоящее времяПраверана 2021-02-09 г.
  6. ^ «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации (рас.). TUT.BY (2020-11-12). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-11-18 г.
  7. ^ Ольга Орлова. Вышел и не вернулся  (рас.) // Брестская газета. — 2020. — № 47 (936). — С. 8.
  8. ^ Памёр Раман Бандарэнка, якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС (бел.). Наша НіваПраверана 2021-02-09 г.
  9. ^ Умер избитый на площади Перемен Роман Бондаренко (рас.). ej.by (2020-11-12). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2021-09-28 г.
  10. ^ «Сделали трепанацию черепа, шанс выжить — 1 из 1000». Что известно о состоянии Романа Бондаренко на данный момент (рас.) Наша Ніва. Сильные новости (2020-11-12). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-11-25 г.
  11. ^ Записи голосов для сравнения (рас.). TUT.BY (2020-11-18).
  12. ^ Что случилось с Романом Бондаренко на «Площади перемен» в Минске? Изучаем записи и слова очевидцев (рас.). TUT.BY (2020-11-13). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-11-17 г.
  13. ^ Мужчина в сером костюме, который напал на Романа на «Площади перемен», очень похож на известного спортсмена. TUT.BY. Архіўная копія ад 2020-11-14 г.
  14. ^ Бондаренко на Площади Перемен на землю завалил человек, похожий на топ-бойца, который играет в команде Баскова с сыном Лукашенко, Tribuna.by, 14.11.2020 г.
  15. ^ «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (рас.). TUT.BY (2021-01-27). Праверана 2021-02-09 г. Архіўная копія ад 2021-01-27 г.
  16. ^ Кто причастен к убийству Бондаренко? СМИ: человек, избивавший Романа, очень похож на приближенного к Лукашенко. kyky.org (2020-11-14).
  17. ^ Зьявілася дадатковае расьсьледаваньне па сьмерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя? // Партал «Наша ніва», 24 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 27 верасьня 2021 г. Праверана 28 верасьня 2021 г.
  18. ^ ByPol расказаў новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі (бел.) Радыё Свабода. Новы час (2021-09-24). Праверана 2021-09-28 г. Архіўная копія ад 2021-09-27 г.
  19. ^ Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию (рас.). TUT.BY (2020-11-16). Праверана 2021-03-02 г. Архіўная копія ад 2021-03-02 г.
  20. ^ Ковальчук, Портной и Базанов внесены в список невъездных в Латвию, Литву и Эстонию (рас.). BY.Tribuna.com (2020-11-20). Праверана 2020-11-21 г. Архіўная копія ад 2020-11-21 г.
  21. ^ а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  22. ^ а б США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список. Zerkalo.io(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць