Дзьмітры Хлебасолаў
Дзьмітры Хлебасолаў (нарадзіўся 7 кастрычніка 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Дзьмітры Хлебасолаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1990[1][2] (34 гады) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 | Баранавічы | 59 (23) |
2009—2013 | Спартак Масква | 0 (0) |
2011 | → Нафтан | 30 (6) |
2012 | → Тарпэда-БелАЗ | 9 (1) |
2013 | → Дынама Дрэздэн | 1 (0) |
2013 | Гомель | 14 (2) |
2014 | Белшына | 30 (10) |
2015 | Віцебск | 11 (4) |
2015 | Мікашэвічы | 13 (1) |
2016 | Баранавічы | 4 (3) |
2017 | Нёман Горадня | 9 (0) |
2018 | Славія Мазыр | 23 (2) |
2019 | Баранавічы | 8 (1) |
2019 | Юнайтэд Віктары[d] | 6 (5) |
2019—2020 | Баранавічы | 29 (25) |
Зборныя | ||
2010—2012 | Беларусь (да 21) | 15 (9) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў «Баранавічах», дзе трэнэрам быў ягоны бацька — Андрэй Хлебасолаў. Пазьней выступаў за моладзевую каманду расейскага «Спартака». Сэзон 2011 году правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», другую палову 2012 году — у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ». У студзені 2013 году быў аддадзены ў паўгадовую арэнду дрэздэнскаму «Дынама» з правам выкупу, але правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 году, скасаваўшы кантракт з «Спартаком», стаў гульцом «Гомля»[3]. У «Гомлі» спачатку гуляў у стартавым складзе, але потым стаў толькі выходзіць на замену.
Па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў «Гомель» і ў лютым 2014 году падпісаў аднагадовы кантракт з бабруйскай «Белшынай»[4]. У складзе «Белшыны» стаў асноўным нападнікам. Паводле вынікаў сэзону 2014 году стаў найлепшым бамбардзірам бабруйскага клюбу (10 галоў). Па заканчэньні сэзону ў студзені 2015 году пакінуў «Белшыну»[5].
Пасьля зыходу зь «Белшыны» знаходзіўся на праглядзе ў расейскім клюбе «Луч-Энэргія», але не падышоў камандзе[6]. У выніку ў лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам», які паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[7]. Трывала выступаў у мікашэвіцкім клюбе, чаргуючы выхады ў пачатковым складзе і з лаўкі запасных. У ліпені 2015 году кантракт з «Гранітам» паводле ўзаемнай згодзе быў ануляваны[8]. Неўзабаве Дзьмітры стаў гульцом «Віцебску»[9]. За палову сэзону здолеў забіць 4 галы ў чэмпіянаце, тым самым стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне.
У студзені 2016 году прыбыў на прагляд у «Белшыну»[10], аднак бабруйскі клюб адмовіўся ад падпісаньня нападніка. У выніку, у лютым Хлебасолаў падпісаў пагадненьне з клюбам трэцяга польскага дывізіёну «Вісла» (Пулавы)[11]. У ліпені 2016 пакінуў «Віслу», за якую амаль не гуляў праз траўму, і ў жніўні вярнуўся ў «Баранавічы»[12]. За баранавіцкую каманду ў Першай лізе ў другой палове сэзону 2016 году правёў 4 матчы і забіў 3 галы. У пачатку 2017 году праходзіў прагляд у «Гарадзеі» і гарадзенскім «Нёмане», пазьней вярнуўся ў «Баранавічы». У сакавіку 2017 году зноў выправіўся ў «Нёман» і ў выніку падпісаў з гарадзенцамі кантракт[13]. У складзе «Нёмана» выступаў перадусім за дубль, у галоўнай камандзе зрэдку зьяўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. Па заканчэньні сэзону, у сьнежні 2017 году, стала вядома, што Хлебасолаў пакідае Горадню[14].
У студзені 2018 году выправіўся на прагляд у таджыцкі клюб «Істыклол», але не падышоў камандзе. Пазьней далучыўся да мазырскай «Славіі», зь якой у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Дапамог мазырчукам у сэзоне 2018 году перамагчы ў Першай лізе, сам пры гэтым пераважна выходзіў на замену. Па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2018 году пакінуў мазырскі клюб[16].
У сакавіку 2019 году зноў далучыўся да «Баранавічаў»[17]. У чэрвені 2019 году перайшоў у мальдыўскі клюб «Юнайтэд Віктары»[18], аднак ужо ў верасьні зноў апынуўся ў складзе баранавіцкай каманды[19]. Застаўся ў «Баранавічах» і ў сэзоне 2020 году, калі каманда выбыла ў Другую лігу, дзе стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне.
У сакавіку 2021 году стала вядома, што Хлебасолаў завяршыў кар’еру. Пазьней пачаў працаваць футбольным агентам.
Міжнародная
рэдагавацьГуляў за моладзевую зборную Беларусі, за якую забіў 9 галоў.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
Віцебск | 11 | 4 | ||
Баранавічы | 2016 | Першая ліга | 4 | 3 |
Нёман | 2017 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 |
Славія Мазыр | 2018 | Першая ліга | 23 | 2 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Khlebosolov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dmitri Khlebosolov // FBref (мн.)
- ^ «Гомель» подтвердил переход Хлебосолова (рас.) Архіўная копія ад 2013-08-20 г.
- ^ Дмитрий Хлебосолов стал игроком "Белшины" (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов покинул "Белшину" (рас.)
- ^ Хлебосолов не подошел «Луч-Энергии» (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов перешел в "Гранит" (рас.)
- ^ Футбол. Дмитрий Хлебосолов покинул "Гранит" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Дмитрий Хлебосолов подписал контракт с "Витебском" (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов присоединился к "Белшине" на сборе в Пинске (рас.)
- ^ Хлебосолов перешел в польскую «Вислу» из третьего дивизиона (рас.)
- ^ Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи» (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов подписал контракт с "Неманом" (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов покидает "Неман" (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов стал игроком "Славии" (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов покинул "Славию" (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов присоединился к «Барановичам» (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов расторг контракт с "Барановичами" и продолжит карьеру на Мальдивах (рас.)
- ^ Дмитрий Хлебосолов покинул Мальдивы и вернулся в Барановичи (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомля» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)