Зьміцер Касмовіч
Зьміцер Касмовіч (21 верасьня 1909, Нясьвіж — 23 красавіка 1991, Штутгарт) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, выдавец.
Зьміцер Касмовіч | |
Род дзейнасьці | беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, выдавец |
---|---|
Дата нараджэньня | 21 верасьня 1909 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 красавіка 1991 (81 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Месца працы | |
Сябра ў | Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў, Беларуская цэнтральная рада, Антыбальшавіцкі блёк народаў і Беларускі вызвольны фронт |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў Радашкавіцкую беларускую гімназію, пасьля чаго паступіў у політэхнічны інстытут у Бэльгіі. Быў сябрам Міжнацыянальнай студэнцкай арганізацыі ў Празе. З 1931 да 1939 году працягваў вучобу ў вышэйшых навучальных установах Бэльгіі і Югаславіі. У верасьні 1939 году вярнуўся ў Беларусь. Быў абраны дэпутатам на Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку, а таксама народным дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР.
Пад нямецкай акупацыяй
рэдагавацьУ час вайны актыўна супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Ёсьць думка, што Касмовіч удзельнічаў у зьнішчэньні вёскі Каспля, якое адбылася 1 ліпеня 1942 году[1]. Аляксандар Гелагаеў, ваенны аглядальнік і гісторык, тлумачыць[2]:
Вядома, што Зьмітру Касмовічу, які працаваў у паліцыі на Смаленшчыне, закідаюць факт удзелу ў зьнішчэньні вёскі Каспля. У Нацыянальным архіве ёсьць фонд Касплянскай партызанскай брыгады. Нічога пра ўдзел Касмовіча асабіста я там не знайшоў. А сам факт усплыў толькі ў 1980-я гады ў публіцыстычным выданьні. Мне здаецца, што гэта можа быць наўпрост часткай кампаніі, скіраванай супраць беларускай эміграцыі, бо Касмовіч быў вядомым яе дзеячом. Такім чынам, ёсьць абвінавачваньні, а доказаў — зноў няма. | ||
Удзельнік Другога ўсебеларускага кангрэса[3].
На эміграцыі
рэдагавацьЗ 1944 году — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне. Сябра Беларускай цэнтральнай рады. З 1954 году быў рэдактарам беларускага палітычнага часопісу «Барацьба» (выйшла больш за 100 нумароў). Памёр і пахаваны ў Штутгарце (Нямеччына).
Узнагароды
рэдагавацьКнігапіс
рэдагаваць- Дзьмітры Касмовіч. За вольную і сувэрэнную Беларусь / прадмова Алеся Дабровіча. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с. — 500 ас. — ISBN 998-6951-98-1
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дзімітры Касмовіч — Успаміны пра Беларускую Незалежніцкую Партыю (БНП)
- С. Ёрш — Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |