Крыж Заслугі БКА — вайсковая ўзнагарода зацьверджаная Прэзыдэнтам БЦР Радаславым Астроўскім для жаўнераў Беларускае краёвае абароны.

Крыж Заслугі БКА
Краіна Сьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Тып мэдаль
Каму ўручаецца беларусам-прыхільнікам БЦР
Падставы ўзнагароджаньня служэньне ў БКА
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 10 кастрычніка 1976 году

Мінуўшчына

рэдагаваць

10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 году Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй сьмерці) зацьвердзіў тры ўзнагароды БКА. Другой зь іх, паводле парадку пераліку, быў Крыж Заслугі БКА.

Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганараваньня беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускае Цэнтральнае Рады на эміграцыі. Разам з тымі мэдалямі выдаваліся дыплёмы.

Апісаньне

рэдагаваць

Крыж меў зялёную стужку, у ягоным цэнтры выява Пагоні, а на канцах літары БКА і год 1944 (год заснаваньня БКА). На адваротным баку замест Пагоні ў цэнтры надпіс БЦР. Вырабляўся крыж з бронзы.

Цікавосткі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць