Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!»

узнагарода Беларускай цэнтральнай рады

Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» — узнагарода зацьверджаная Прэзыдэнтам БЦР Радаславым Астроўскім.

Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!»
Краіна Сьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Тып ордэн
Каму ўручаецца беларусам-прыхільнікам БЦР
Падставы ўзнагароджаньня Самаахвярная нацыянальна-грамадзкая праца
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 10 кастрычніка 1976 году

Мінуўшчына

рэдагаваць

10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 году Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй сьмерці) зацьвердзіў тры ўзнагароды БКА. Першай зь іх, паводле парадку пераліку, быў Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!».

Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганараваньня беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускае Цэнтральнае Рады на эміграцыі. Разам з тымі мэдалямі выдаваліся дыплёмы. Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» прызначаўся для ганараваньня за самаахвярную нацыянальна-грамадзкую працу

Апісаньне

рэдагаваць

Ордэн «Пагоня — Жыве Беларусь!» меў бел-чырвона-белую стужку, выяву Пагоні ў цэнтры і словы «Жыве Беларусь!» па коле зьверху, а ўнізе дзьве скрыжаваныя ляўровыя галінкі. На адваротным баку знаходзіўся надпіс: «БЦР 27.6.1944» (у гэты дзень адбыўся Другі Ўсебеларускі Зьезд). Ордэн вырабляўся з срэбра.

Цікавосткі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць