Джама́ль Ахма́д Хамза́ Хашо́гжы[4][a] (араб. جمال خاشقجي‎, 13 кастрычніка 1958, Мэдына, Саудаўская Арабія — 2 кастрычніка 2018, Стамбул, Турэччына) — журналіст, аглядальнік і пісьменьнік з Саудаўскай Арабіі.

Джамаль Хашогжы
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1958(1958-10-13)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 кастрычніка 2018(2018-10-02)[1] (59 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці палітычнае забойства
Месца вучобы
Занятак журналіст, палітычны публіцыст
Месца працы
Бацька Ahmad Khashoggi[d][3]
Маці Esaaf Khashoggi[d][3]
Дзеці Razan Khashoggi[d][3], Salah Khashoggi[d][3], Noha Khashoggi[d][3] і Abdullah Khashoggi[d][3]
Узнагароды
Сайт jamalkhashoggi.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пляменьнік саудаўскага бізнэсоўца Аднана Хашогжы. У 1982 годзе скончыў дзяржаўны ўнівэрсытэт Індыяны (ЗША), пасьля чаго супрацоўнічаў з рознымі саудаўскімі выданьнямі, у прыватнасьці двойчы быў галоўным рэдактарам уплывовай штодзённай газэты Аль-Ватан.

Выгнаньне

рэдагаваць

Атрымаў вядомасьць як крытык улады Саудаўскай Арабіі, у прыватнасьці спадчыннага прынца Мухамэду ібн Салмана, які займае пасаду віцэ-прэм’ера і міністра абароны краіны. Выступаў супраць перасьледу актывістаў, а таксама з крытыкай зьнешняй палітыкі краіны ў дачыненьні да Емэну, Эгіпту, Канады.

У сьнежні 2016 году ўлады Саудаўскай Арабіі забаранілі яму займацца журналістыкай за адкрытую крытыку Дональда Трампа[5] У верасьні 2017 году ён выехаў у ЗША, дзе вёў калёнку ў Washington Post. У ёй ён усё больш адкрыта выступаў супраць спадчыннага прынца Мухамэда ібн Салмана.

Зьнікненьне

рэдагаваць

2 кастрычніка 2018 году Джамаль Хашогжы накіраваўся ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Яму спатрэбілася атрымаць дакумэнт, неабходны для паўторнага шлюбу. Яго нявесьце Хаціджэ Джэнгіз не дазволілі зайсьці ў памяшканьне. Яна чакала яго да паўночы, аднак Джамаль так і не выйшаў з консульства[6].

Турэцкая паліцыя заявіла, што Хашогжы «жорстка катавалі, забілі, а яго цела пасеклі на часткі» ў консульстве. Пазьней дарадца прэзыдэнта Эрдагана Ясін Актай, прадстаўнікі паліцыі і міністар па справах ЭЗ Амэр Чэлік заявілі, што ў апэрацыі па ліквідацыі Хашогжы было задзейнічана 15 саудаўскіх агентаў[7].

Афіцыйная пазыцыя саудаўскага ўрада заключалася ў тым, што Хашогжы хутка пакінуў будынак консульства. У прыватнасьці гэты пункт гледжаньня 5 кастрычніка 2018 году выказаў прынц Мухамэд ібн Салман у сваім інтэрвію агенцтву Bloomberg, заявіўшы, што ён «выйшаў назад праз некалькі хвілін альбо за гадзіну»[8].

У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША і Міністэрстве замежных спраў Турэччыны выказалі занепакоенасьць зьнікненьнем Хашогжы, заклікаўшы Саудаўскую Аравію да супрацоўніцтва дзеля вызначэньня яго месцазнаходжаньня[9][10]. Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб тым, што ўзяў пад асабісты кантроль справу аб зьнікненьні Хашогжы, назваўшы яго сваім сябрам і змагаром за свабоду думкі[11].

Праз 18 дзён пасьля зьнікненьня Хашогжы ўлады Саудаўскай Арабіі празь дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва абвясьцілі, што журналіст загінуў у выніку «бойкі» зь людзьмі, якіх ён сустрэў у консульстве. Таксама пракуратура паведаміла аб затрыманьні 18 падданых Саудаўскай Арабіі, якія паспрабавалі «схаваць тое, што здарылася»[12][13][14][15]. У той жа час кароль Саудаўскай Арабіі падпісаў загады аб вызваленьні ад пасад шэрагу вышэйшых супрацоўнікаў Службы агульнай выведкі, а таксама аб стварэньні адмысловага камітэту па яе рэфармаваньні і выразным вызначэньні паўнамоцтваў[16][17][18][19][20].

25 кастрычніка 2018 году пракуратура Саудаўскай Арабіі прызнала, што забойства Хашогжы было не выпадковым, а наўмысным[21]. 30 кастрычніка пракуратура Турэччыны заявіла, што журналіст быў задушаны пры ўваходзе ў кансулят[22]. Было адзначана, што саўдыты не адказалі на зададзеныя турэцкім бокам пытаньні аб наяўнасьці пляну, імёнаў мясцовых саўдзельніка злачынцаў і месцазнаходжаньні цела журналіста.

  1. ^ Міжнародны фанэтычны альфабэт: xaːˈʃoɡʒi — шэраг СМІ падаваў прозьвішча памылкова: Хашогі, Хашогджы, Хашокджы
  1. ^ Jamal Khashoggi: Turkey says journalist was murdered in Saudi consulateНавіны Бі-Бі-Сі, 2018.
  2. ^ Ḫāšuqǧī, Ǧamāl Aḥmad // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ а б в г д е Geni.com (мн.) — 2006.
  4. ^ Захад ня верыць у выпадковую сьмерць Хашогжы // Тэлеканал «Белсат», 22 кастрычніка 2018 г. Праверана 4 лістапада 2018 г.
  5. ^ Osborne Samuel (5 December 2016) Saudi Arabia bans journalist for criticising Donald Trump. The Independent.
  6. ^ Turkish police suspect Saudi journalist Khashoggi was killed at consulate. Middle East Eye.
  7. ^ Eyüp Serbest Parçalayıp 15 kişiye taşıttılar. Hürriyet.
  8. ^ Stephanie Flanders, Vivian Nereim, Donna Abu-Nasr, Nayla Razzouk, Alaa Shahine and Riad Hamade (5 October 2018) Saudi Crown Prince Discusses Trump, Aramco, Arrests: Transcript. Bloomberg.
  9. ^ Statement by Secretary Pompeo on Journalist Jamal Khashoggi. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША (8 October 2018). Праверана 9 October 2018 г.
  10. ^ Statement of the Spokesperson of the Ministry of Foreign Affairs, г Hami Aksoy, in Response to a Question Regarding Saudi Citizen and Journalist Г Jamal Khashoggi. Міністэрства замежных спраў Турэччыны (9 October 2018). Праверана 9 October 2018 г.
  11. ^ Erdoğan: «Turkey has closed the chapter of the IMF not to open it again». Прэзыдэнт Турэччыны (7 October 2018). Праверана 9 October 2018 г.
  12. ^ Генэральны пракурор: Папярэднія вынікі расьсьледаваньня па пытаньні грамадзяніна Джамала Хашогжы паказалі, што ён загінуў. Расьсьледаваньне гэтай справы працягваецца. У ім фігуруюць 18 грамадзян Саудаўскай Аравіі. Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  13. ^ Афіцыйная крыніца: Каралеўства прыняло неабходныя меры для высьвятленьня праўды ў пытаньні грамадзяніна Джамала Хашогжы і абяцае прыцягнуць усіх датычных асоб да адказнасьці. Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  14. ^ Саудовская Аравия признала гибель журналиста Джамаля Хашогджи в стамбульском консульстве. Он якобы умер в результате драки. Meduza (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  15. ^ Саудовская Аравия признала смерть Хашогги, задержаны 18 человек. BBC RussianПраверана 20 октября 2018 г.
  16. ^ Королевский указ об освобождении замглавы Службы общей разведки Ахмеда Асири от должности. Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  17. ^ Королевский указ об отставке ряда офицеров Службы общей разведки. Саудовское информационное агентство (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  18. ^ Служитель Двух Святынь распорядился сформировать межведомственный комитет, возглавляемый наследным принцем для реструктуризации службы общей разведки, модернизации ее правил и положений и четкого определения полномочий. Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  19. ^ В Саудовской Аравии освободили от должности замглавы службы общей разведки. РИА Новости (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  20. ^ Саудовский король поручил точно определить задачи разведки. РИА Новости (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  21. ^ https://www.newsru.com/world/25oct2018/prednamer.html
  22. ^ Пракуратура Турэччыны пра забойства Хашогжы: Задушылі пры ўваходзе ў консульства, Эўрарадыё