Старыя Дваранінавічы
Стары́я Дварані́навічы[1] — вёска ў Паўлавіцкім сельсавеце Качэрыцкага раёну Магілёўскай вобласьці за 18 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру недалёка ад аўтадарогі Бабруйск — Рагачоў.
Старыя Дваранінавічы | |
Першыя згадкі: | 1560 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Качэрыцкі |
Сельсавет: | Паўлавіцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 163 чал. (2007) |
колькасьць двароў: | 69 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2237 |
Паштовы індэкс: | 213945 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′3.1″ пн. ш. 29°30′34.0″ у. д. / 53.150861° пн. ш. 29.509444° у. д.Каардынаты: 53°9′3.1″ пн. ш. 29°30′34.0″ у. д. / 53.150861° пн. ш. 29.509444° у. д. |
± Старыя Дваранінавічы |
Гісторыя
рэдагавацьДваранінавічы (Dworaninowicze) вядомыя як сяло Бабруйскай воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ад 1560 году. У 1621 годзе было 14 дымоў, у 1639 годзе тут дзейнічала праваслаўная Сьвятаюр’еўская царква. У 1793 годзе вёска адышла да Расейскай імпэрыі, увайшоўшы ў Бабруйскі павет Менскай губэрні. У 1778 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Рыньня Юзафа Прушаноўскага, у ёй дзейнічала царква, працавала «карчма зь сенцамі».
У 1839 годзе Сьвятаюр’еўскя царква была пераведзеная з уніяцтва ў праваслаўе. У 1875 годзе яна была пазбаўленая статусу парафіяльнай і ўвайшла ў склад Міхалёўскага прыходу. У 1885 годзе ў Дваранінавічах было 33 двары і 330 жыхароў, дзейнічаў вятрак. У 1897 годзе вёска была ў Бортніцкай воласьці Бабруйскага павету, у ёй налічвалася 85 двароў і 587 жыхароў. Побач існаваў аднайменны пасёлак з трох двароў з 11 жыхарамі. У 1907 у Дваранінавічах ужо было 104 двары і 728 жыхароў, у наёмным памяшканьні дзейнічала земская школа. У 1917 колькасьць двароў была 112, жыхароў — 732.
У 1920-я гады на базе земскай паўстала чатырохгадовая школа, у якой у 1923 годзе навучалася 103 вучні. У 1926 была адчыненая хата-чытальня, у 1929 — арганізаваны калгас «Прамень Савету». Падчас Другой сусьветнай вайны ў траўні 1944 году немцы жыўцом спалілі ў вясковай лазьні 23 чалавекі. Яшчэ 19 вяскоўцаў загінулі на фронце.
У 1959 годзе ў вёсцы жыло 586 чалавек, у 1986 — 234, было 120 гаспадарак, дзейнічалі клюб, бібліятэка, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт. Самі Дваранінавічы ўваходзілі ў калгас «Чырвоны баец» з цэнтрам у вёсцы Паўлавічы. У 2002 годзе тут было 83 гаспадаркі і 195 жыхароў. Па стане на 2007 год у Старых Дваранінавічах пражывае 163 чалавекі, налічваецца 69 гаспадарак, працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт і крама.
Забудова
рэдагавацьАснову вёскі складае просталінейная вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Паралельна да яе на поўнач праходзіць яшчэ адна кароткая вуліца. Забудова вёскі пераважна двухбаковая, драўляная, з адвольнай расстаноўкай сядзіб.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
Літаратура
рэдагаваць- Инветарь фольварка Рыни, Рѣчицкаго повѣта, и его волости, Іосифа Прушановскаго. № 66 — 1778 г. Апрѣля 23. // Акты, издаваемые Виленскою коммиссіею для разбора древнихъ актовъ. Том XXV. Инветари староствъ, имѣній, фольварковъ и деревень за вторую половину XVIII вѣка (1751—1789). — Вильна, 1910.
- Старыя Дваранінавічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. кн.2. Магілёўская вобласць / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 2009. — С. 57.