Даўме́н, Даўма́н, Даўмі́н — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўман.

Dauman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Davo + Mann
Davo + Menno
Іншыя формы
Варыянт(ы) Даўман, Даўмін, Доўман
Зьвязаныя імёны Міндоўг
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Даўмен»

Паходжаньне

рэдагаваць

Даман (Daman) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4], аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[7], minthi 'памяць'[8]. Такім парадкам, імя Даўмен (Даўмін) азначае «здольны мысьленьнем» (тое ж, што і імя Міндаў)[9].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Dauman[10].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Даўмановіч (Dowmanowicz)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Добко Далминович (1538 год)[12]; з Довманъ (1567 год)[13]; люди тяглые того имен’я… Довмин Богдановичъ (20 красавіка 1598 году)[14]; Далминович (XVI ст.)[15]; po… Dowmenie Federkowiczu (26 сакавіка 1658 году)[16].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Даўмен Федзярковіч — пінскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1658 годзе

Доўман (Dowmon) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[17].

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Даўмяны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Álvarez M. L. El Tumbo de San Julián de Samos: (siglos VIII-XII). — Santiago de Compostela, 1986. P. 220—221.
  2. ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  10. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 31.
  11. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 96.
  12. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 347.
  13. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 620.
  14. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 491.
  15. ^ Sinkevičiūtė D. Dėl lietuvių dvikamienių asmenvardžių kamieno «dal-» atsiradimo // Baltistica. T. 45, Nr. 2 (2010). P. 326.
  16. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 116.
  17. ^ Spis nazwisk rodzin szlacheckich zamieszkałych w pow. święciańskim w XIX wieku, Genealogia Wileńszczyzny