Данілу Луіс да Сылва

бразыльскі футбаліст

Дані́лу Лу́іс да Сы́лва (па-партугальску: Danilo Luiz da Silva; нарадзіўся 15 ліпеня 1991 году, Бікас, Бразылія) — бразылійскі футбаліст, правы абаронца клюбу італьянскага «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Данілу Луіс да Сылва
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1991(1991-07-15)[1][2][3] (33 гады)
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ювэнтус
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2010—2011
2011—2015
2011
2015—2017
2017—2019
2019—
Амэрыка Мінас-Жэрайс
Сантус
Порту
Сантус (арэнда)
Рэал Мадрыд
Манчэстэр Сіці
Ювэнтус
7 (0)
26 (4)
91 (11)
23 (1)
41 (3)
34 (4)
153 (8)
Зборныя
2011— Бразылія 65 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Займацца футболам пачаў у клюбе «Амэрыка» з гораду Бэлу-Арызонці. Да гэтага клюбу ён прыяднаўся ва ўзросьце 12 гадоў. У траўні 2010 году Данілу перайшоў у склад клюбу «Сантус», разам зь якім у наступным годзе стаў пераможцам Лігі Паўліста і Кубка Лібэртадорэс. Напачатку студзеня 2012 году пасьля клюбнага чэмпіянату сьвету 2011 году Данілу падпісаў кантракт з партугальскім грандам «Порту». Паводле дамовы кантракт дзейнічае да чэрвеня 2016 году, а за гульца патругальцы заплацілі 13 млн эўра. Спачатку Данілу быў зьмешчыкам абаронцы Крыстыяна Сэпунару, аднак у хуткім чае выцесьніў таго са складу.

У 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2014—2015 гадоў Данілу забіў гол з пэнальці ў першым матчы супраць «Базэлю», такім чынам забясьпечыўшы клюбу нічыю. У матчы ў адказ 10 сакавіка 2015 году ўжо ў першым тайме Данілу атрымаў пашкоджаньне, сутыкнуўшыся са сваім партнэрам Фабіяна, і быў адвезены ў шпіталь.

Міжнародная

рэдагаваць

Яшчэ выступаючы за «Сантус», Данілу дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі 14 верасьня 2011 году ва ўзросьце ўсяго толькі 20 гадоў у матчы супраць зборнай Аргентыны (0:0)[4].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Сантус»:

«Порту»:

«Рэал»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Ювэнтус»:

  1. ^ а б в Danilo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в DANILO LUIZ da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Danilo Luiz da Silva // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Argentina y Brasil igualaron 0-0 en Córdoba. Argentine Football Association

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць