Лі́га Паўлі́ста (па-партугальску: Campeonato Paulista) — найвышэйшая прафэсійная футбольная ліга, якая ладзіцца Фэдэрацыяй футболу штату Сан-Паўлу. У лізе за тытул змагаюцца 16 клюбаў, а спаборніцтвы звычайна доўжацца з студзеня па красавік. Асноўнае суперніцтва адбываецца сярод чатырох самых вядомых бразыльскіх клюбаў, як то «Карынтыянс», «Палмэйрас», «Сантус» і «Сан-Паўлу». Ліга ёсьць найстарэйшай лігай Бразыліі, бо ладзіцца з 1902 году. Прафэсійны статус турнір атрымаў з 1933 году. Ліга Паўліста зьяўляецца наймацнейшым чэмпіянатам штату ў Бразыліі паводле рэйтынгу Бразыльскай канфэдэрацыі футболу (БФФ). Менавіта празь лігу футбольны клюбы штату кваліфікуюцца ў Кубка Бразыліі, маючы найвялікшае прадстаўніцтва сярод усіх штатаў краіны. Таксама паводле выніках чэмпіянату штату найлепшыя каманды, якія не зьяўляюцца ўдзельнікамі бразыльскіх Сэрыі А і Б, становяцца ўдзельнікамі бразыльскай Сэрыі C. Зважаючы на тое, што ад штату таксама дэлегуецца самая вялікая колькасьць клюбаў паводле рэйтынгу БФФ, пераважная большасьць клюбаў Лігі Паўлісты выступае ў той ці іншай Сэрыі чэмпіянату Бразыліі.

Ліга Паўліста

Сьцяг штату Сан-Паўлу
Заснаваны 1902
Колькасьць камандаў 16
Дзейны чэмпіён Сан-Паўлу — 22-і тытул (2021)
Найбольш пасьпяховы клюб Карынтыяс — 30 тытулаў
Вэб-сайт www.futebolpaulista.com.br
2021

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць