Васіле́віцкі раё́надміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 і 1938—1959 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка (з 29 красавіка 1950 году — гарадзкі пасёлак) Васілевічы.

Гісторыя

рэдагаваць

Васілевіцкі раён быў утвораны ў 1926 годзе ў складзе Рэчыцкай акругі. Плошча раёна складала 980 км2, 23 населеных пункты, насельніцтва 16 993 чалавек (на 1925 год). Падзяляўся на 15 сельсаветаў. 3 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. У жніўні 1927 году раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Рэчыцкім і Хвойніцкім раёнамі.

У лютым 1938 году раён быў адноўлены ў Палескай вобласьці, уключаў 15 сельсаветаў. 3 8 студзеня 1954 году ў складзе Гомельскай вобласьці.

Скасаваны ў верасьні 1959 году, тэрыторыя раёну перададзеная ў Каленкавіцкі і Рэчыцкі раёны.

Літаратура

рэдагаваць
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 ас. (рас.)
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. (рас.)