Давід Гільбэрт

нямецкі матэматык

Даві́д Гі́льбэрт (па-нямецку: David Hilbert; 23 студзеня 1862 году, Кёнігсбэрг альбо Вэляў, Каралеўства Прусія — 14 лютага 1943 году, Гётынген, Нямецкі райх) — выбітны нямецкі матэматык-унівэрсал, зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё шматлікіх матэматычных падзелаў. У 19101920-я гады, то бок пасьля сьмерці Анры Пуанкарэ, быў прызнаным сусьветным лідэрам матэматыкаў. Гільбэрт прыняў і абараняў тэорыю мностваў Георга Кантара. Вядомы прыклад ягонага лідэрства ў галіне матэматыкі, зьяўляюцца вынайдзены ім сьпіс матэматычных праблемаў, на вырашэньне якіх была накіравана большая частка матэматычных дасьледаваньняў XX стагодзьдзя[11][12]. Гэты сьпіс быў прэзэнтаваны на міжнароднай канфэрэнцыі матэматыкі ў Парыжы.

Давід Гільбэрт
David Hilbert
Дата нараджэньня 23 студзеня 1862(1862-01-23)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 лютага 1943(1943-02-14)[5][1][2][…] (81 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, прафэсар унівэрсытэту, філёзаф, фізык
Навуковая сфэра матэматычны аналіз, геамэтрыя, тэорыя лікаў, матэматыка, гільбэртава прастора[d][4], матэматычная лёгіка[4] і матэматычная фізіка[d][4]
Месца працы
Вядомы як Асноўная тэарэма Гільбэрта, аксіёмы Гільбэрта, праблемы Гільбэрта, праграма Гільбэрта, Дзея Айнштайна-Гільбэрта, Гільбэртава прастора
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства[8], Саксонская акадэмія навук[d], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Баварская акадэмія навук[d], Гётынгенская акадэмія навук[d], Акадэмія навук СССР[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Вугорская акадэмія навук, Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі[d], Расейская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Турынская акадэмія навук[d][6]
Навуковая ступень доктарская ступень[d][9]
Навуковы кіраўнік Фэрдынанд фон Ліндэман[d][10]
Вучні Вільгэльм Акерман[d], Рыхард Курант[d], Эрых Гэке[d] і Ота Блюмэнталь[d]
Дзеці Франц Гільбэрт[d][9]
Узнагароды

Гільбэрт зрабіў шмат адкрыцьцяў і прапанаваў фундамэнтальныя ідэі ў розных галінах матэматыкі. Сярод іншых яго дасягненьнямі зьяўляюцца тэорыя інварыянтаў і аксіяматыка Гільбэрта. Гільбэрт вядомы як адзін з заснавальнікаў тэорыі доказаў і матэматычнай лёгікі[13], і быў адным зь першых хто паказаў адрозьненьне паміж матэматыкай і мэтаматэматыкай. Ён сфармуляваў тэорыю гільбэртавых прастораў — адну з асноўных складнікаў функцыянальнага аналізу[14].

За часам жыцьця стаў чальцом шматлікіх акадэміяў навук, у тым ліку Бэрлінскай, Гётынгенскай, чальцом Лёнданскага каралеўскага таварыства, замежным ганаровым чальцом Акадэміі навук СССР. Ляўрэат прэміі Лабачэўскага, прэміі Пансэле і прэміі Баяі.

Біяграфія

рэдагаваць

Раньнія гады і адукацыя

рэдагаваць

Гільбэрт быў першым з двух дзяцей і адзіны сын Ота і Марыі Тэрэзы Гільбэртаў. Ён нарадзіўся ў Каралеўстве Прусіі альбо ў Кёнігсбэргу, як сам сьведчыў матэматык, альбо ў горадзе Вэляў, дзе працаваў на той час ягоны бацька[15][16].

У канцы 1872 году Гільбэрт паступіў у гімназію Фрыдрыхс-калегіюму, дзе калісьці навучаўся Імануіл Кант. Аднак, пасьля некаторага пэрыяду хлопец у канцы 1879 году паступіў у больш навукова скіраваную Вільгэльмаву гімназію, якую скончыў у пачатку 1880 году. Скончыўшы школу, увосень 1880 году Гільбэрт паступіў у Кёнігсбэрскі ўнівэрсытэт. У пачатку 1882 году Гэрман Мінкоўскі, які быў маладзейшы за Гільбэрта, і таксама быў ураджэнцам Кёнігсбэргу, перавёўся ў той самы ўнівэрсытэт, правучыўшыся быў у Бэрліне тры сэмэстры[17]. Мінкоўскі і Гільбэрт сталіся сябрамі на ўсё жыцьцё[18][19].

Кар’ера

рэдагаваць
 
Навуковец у 1907 годзе.

У 1884 годзе Адольф Гурвіц пачаў працаваць ў Кёнігсбэрскім унівэрсытэце як дацэнт, перавёўшыся сюды з Гётынгенскага ўнівэрсытэту. Паміж імі трыма пачаўся інтэнсіўны і плённы навуковы абмен, і асабліва Мінкоўскі і Гільбэрт будуць рабіць узаемны ўплыў адзін на аднаго ў розныя пэрыяды сваёй навуковай кар’еры. Гільбэрт атрымаў доктарскую ступень у 1885 годзе з дысэртацыяй, напісанай пад кіраўніцтвам Фэрдынанда фон Ліндэмана[20]. Навуковая работа мела назоў «Аб інварыянтных уласьцівасьцях спэцыяльных двайковых формаў, у прыватнасьці сфэрычных гарманічных функцыяў».

Гільбэрт застаўся ў сваім унівэрсытэце, удадкаваўшыся на пасаду старэйшага выкладчыка. Там матэматык працаваў з 1886 па 1895 гады. У 1895 годзе, дзякуючы ўмяшальніцтву Фэлікса Кляйна, Гільбэрт быў запрошаны на пасаду прафэсара матэматыкі ў Гётынгенскі ўнівэрсытэт. У гады калі ва ўнівэрсытэце працавалі Кляйна і Гільбэрт гэтая навучальная ўстанова была вядучай у сьвеце матэматыкі[21]. У Гётынгене матэматык заставаўся працаваць да сканчэньня свайго жыцьця.

Гётынгенская школа

рэдагаваць

Сярод вучняў Гільбэрта былі Гэрман Вайль, шахматны чэмпіён Эмануэль Ляскер, Эрнст Цэрмэлё і Карл Густаў Гэмпэль. Джон фон Нойман працаваў памочнікам выбітнага матэматыка. Ва ўнівэрсытэце Гільбэрт быў абкружаны аднымі з найважнейшых матэматыкаў XX стагодзьдзя, як то Эмі Нётэр і Алонза Чэрч. Дзясяткі ягоных студэнтаў пазьней сталі вядомымі матэматыкамі. Паміж 1902 і 1939 гадамі Гільбэрт быў рэдактарам вядучага матэматычнага часопіса таго часу Mathematische Annalen. У 1907 годзе ён быў абраны міжнародным сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША[22].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць
 
Гільбэрт з жонкай у 1892 годзе.

У 1892 годзе Гільбэрт ажаніўся з Кэтэ Ераш, якая была дачкой кёнігсбэрскага гандляра[23]. У Кёнігсбэргу ў іх нарадзілася толькі сын Франц Гільбэрт. Франц усё жыцьцё пакутаваў ад неўсталяванае псыхічнае хваробы, што стала прычынай напружаных зносінаў з бацькам. Пасьля таго, як яго сын трапіў у псыхіятрычную лякарню, Гільбэрт правоміў: «З гэтага моманту я павінен лічыць, што ў мяне няма сына». Ягонае стаўленьне да Франца прынесла Кэтэ нямала гора[24]. Сваім «найлепшым і верным сябрам» Гільбэрт лічыў матэматыка Гэрмана Мінкоўскага[25].

Гільбэрт быў ахрышчаны і выхаваны кальвіністам у Прускай эвангелічнае царкве. Пазьней ён адрокся ад царквы і стаў агностыкам. Ён таксама сьцьвярджаў, што матэматычная ісьціна не залежыць ад існаваньня Бога або іншых апрыёрных здагадак.

Апошнія гады

рэдагаваць

Як і Альбэрт Айнштайн, Гільбэрт меў цесныя стасункі з Бэрлінскім колам. Галоўнымі заснавальнікамі гэтае групы былі колішнія навучэнцы Гільбэрта ў Гётынгене. Сярод гэтых вучняў былі Курт Грэлінг, Ганс Райхэнбах і Вальтэр Дубіслаў[26].

Каля 1925 году ў Гільбэрта дыягназавалі злаякасную анэмію. Па сутнасьці ў навукоўца быў дэфіцыт вітамінаў, які тады быў невылечным, асноўным сымптомам гэтае хваробы было зьнясіленьне. Ягоны асыстэнт Юджын Вігнэр апісаў яго як схільнага да «велізарнай стомленасьці» чалавека, які «выглядаў даволі старым». Ён жа ўзгадваў, што нават пасьля дыягностыкі і лячэньня матэматык «наўрад ці быў навукоўцам пасьля 1925 году, і, вядома, ужо ня быў тым Гільбэртам»[27]. Гільбэрт быў абраны ў Амэрыканскае філязофскае таварыства ў 1932 годзе[28].

Гільбэрт дажыў да таго часу, калі ў 1933 годзе нацысты выгналі многіх вядомых выкладчыкаў з Гётынгенскага ўнівэрсытэта[29]. Гэтак быў звольнены Гэрман Вайль, які заняў пасаду Гільбэрта, калі той зышоў на пэнсію ў 1930 годзе. Таксама былі выгнаныя Эмі Нётэр і Эдмунд Ляндаў. Паўль Бэрнайс, у суаўтарстве зь якім Гільбэрт склаў кнігу «Асновы матэматыкі»[30], быў выгнаны зь Нямеччыны. Гэта быў працяг кнігі Гільбэрта зь Вільгэльмам Акерманам «Прынцыпы матэматычнай лёгікі» 1928 году. Прыкладна праз год пасьля выгнаньня выбітных навукоўцаў Гільбэрт быў запрошаны на бяседу, дзе адзначыў, што ўнівэрсытэту больш няма[31].

Да таго часу, калі Гільбэрт памёр у 1943 годзе, нацысты амаль цалкам пераўладкавалі ўнівэрсытэт. Многія з былых выкладчыкаў былі альбо габрэямі, альбо пабраныя шлюбам з габрэйкамі. На пахаваньні Гільбэрта прысутнічыў менш за дзясятак чалавек, і толькі два зь іх былі ягонымі калегамі-акадэмікамі. Сярод іх быў фізык-тэарэтык Арнольд Зомэрфэльд, які таксама паходзіў з Кёнігсбэргу[32]. Навіна аб сьмерці выбітнага навукоўца стала вядомая сьвету толькі празь некалькі месяцаў пасьля ягонай сьмерці[33].

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ а б D. Hilbert // KNAW Past Members (анг.)
  3. ^ David Hilbert // Internet Philosophy Ontology project (анг.)
  4. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ а б Колмогоров А. Н. Гильберт Давид // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ а б www.accademiadellescienze.it (італ.)
  7. ^ http://www.w-volk.de/museum/grave34.htm
  8. ^ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  9. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11855090X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  10. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  11. ^ Ted Honderich (2015). «Philosophers of Our Times». Oxford University Press. — С. 352. — ISBN 978-0-198-71250-3.
  12. ^ «Hilbert’s Problems». Wolfram MathWorld.
  13. ^ Zach, Richard (2003-07-31). «Hilbert’s Program». Stanford Encyclopedia of Philosophy.
  14. ^ David Hilbert // Encyclopædia Britannica.
  15. ^ Reid 1996. С. 1—2.
  16. ^ Reid 1996. С. 8.
  17. ^ Reid 1996. С. 11.
  18. ^ Reid 1996. С. 12.
  19. ^ Weyl, Hermann (2012). «David Hilbert and his Mathematical Work», in Peter Pesic (ed.), «Levels of Infinity/Selected writings on Mathematics and Philosophy». Dover. — С. 94. — ISBN 978-0-486-48903-2
  20. ^ «David Hilbert». Mathematics Genealogy Project.
  21. ^ Suzuki, Jeff (2009). «Mathematics in Historical Context». Mathematical Association of America. — С. 342. — ISBN 978-0-88385-570-6
  22. ^ «David Hilbert». National Academy of Sciences.
  23. ^ Reid 1996. С. 36.
  24. ^ Reid 1996. С. 139.
  25. ^ Reid 1996. С. 121.
  26. ^ Milkov, Nikolay; Peckhaus, Volker (1.01.2013). «The Berlin Group and the Vienna Circle: Affinities and Divergences». The Berlin Group and the Philosophy of Logical Empiricism . Boston Studies un the Philosophy and History of Science. Vol. 273. — С. 20. — doi:10.1007/978-94-007-5485-0_1. ISBN 978-94-007-5485-0.
  27. ^ «The Recollections of Eugene P. Wigner». Plenum. — ISBN 0-306-44326-0
  28. ^ «APS Member History». APS.
  29. ^ «„Shame“ at Göttingen». Atomic Heritage Foundation.
  30. ^ Milne-Thomson, L (1935). «Abstract for Grundlagen der Mathematik». Nature.
  31. ^ Hajo G. Meyer (2008). «Tragisches Schicksal. Das deutsche Judentum und die Wirkung historischer Kräfte: Eine Übung in angewandter Geschichtsphilosophie». Frank & Timme. — С. 202. — ISBN 3-865-96174-6.
  32. ^ Reid 1996. С. 213.
  33. ^ Reid 1996. С. 214.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць