Вугорская акадэмія навук

Вугорская акадэмія навук (па-вугорску: Magyar Tudományos Akadémia) — вышэйшая навуковая ўстанова Вугоршчыны. Заснаваная ў 1825 годзе. Знаходзіцца ў Будапэшце. Да 1949 дзейнасьць ВАН абмяжоўвалася культурна-асьветніцкай і выдавецкай працай. У 1949 ВАН была рэарганізаваная. Асноўная задача ВАН — разьвіцьцё прыродазнаўчых і грамадзкіх навук у краіне і іх каардынацыя.

Будынак Вугорскай акадэміі навук у Будапэшце

У складзе акадэміі звыш 40 навукова-дасьледчых інстытутаў; з дапамогай і пад кіраўніцтвам ВАН праводзіцца дасьледчая работа больш чым на 140 кафэдрах унівэрсытэтаў і навуковых цэнтраў.

Аддзяленьні

рэдагаваць

ВАН складаецца (1970) з 10 аддзяленьняў:

  • мовы і літаратуры;
  • гісторыі і філязофіі;
  • фізыка-матэматычных навук;
  • сельскагаспадарчых навук;
  • мэдыцынскіх навук;
  • тэхнічных навук;
  • хімічных навук;
  • біялягічных навук;
  • эканомікі і права;
  • геоляга-геаграфічных навук і інш.