Арнольд Зомэрфэльд

Арно́льд Яга́нэс Вільге́льм Зо́мэрфэльд (па-нямецку: Arnold Johannes Wilhelm Sommerfeld; 5 сьнежня 1868, Каралявец — 26 красавіка 1951, Мюнхэн) — нямецкі фізык-тэарэтык і матэматык.

Арнольд Зомэрфэльд
Arnold Sommerfeld
Дата нараджэньня 5 сьнежня 1868(1868-12-05)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 красавіка 1951(1951-04-26)[4][1][2][…] (82 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці дарожна-транспартнае здарэньне
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык-тэарэтык, матэматык, прафэсар унівэрсытэту, фізык
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка
матэматычная фізыка
Месца працы Гётынгенскі ўнівэрсытэт,
Горная акадэмія ў Кляўсталі,
Найвышэйшая тэхнічная школа ў Ахене,
Мюнхэнскі ўнівэрсытэт
Вядомы як адзін з закладальнікаў квантавай тэорыі
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Баварская акадэмія навук[d], Акадэмія навук СССР[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Вугорская акадэмія навук, Расейская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d] і Burschenschaft Germania Königsberg[d]
Навуковы кіраўнік Фэрдынанд фон Ліндэман
Фэлікс Кляйн
Вучні Вольфганг Паўлі
Вэрнэр Гайзэнбэрг
Пэтэр Дэбай
Ганс Бэтэ
Альфрэд Ляндэ
Ляйнус Полінг
Войцех Рубіновіч
Узнагароды

Разам з Максам Плянкам, Альбэртам Айнштайнам ды Нільсам Борам належыць да кола так званых «бацькоў-заснавальнікаў» квантавай фізыкі, якія на пачатку XX стагодзьдзя стварылі новы падмурак сучаснай фізыкі ў выглядзе сучаснай тэарэтычнай фізыкі зь яе галоўным напрамкам — квантаваю мэханікаю і тэорыяю адноснасьці. Зомэрфэльд абагульніў тэорыю Бора на выпадак эліптычных арбіт з улікам рэлятывісцкіх паправак і растлумачыў тонкую структуру спэктраў вадароднага атаму, пабудаваў квантавую тэорыю нармальнага эфэкта Зэемана, усталяваў шэраг спэктраскапічных заканамернасьцяў, увёў галоўны, азімутальны, магнітны, унутраныя квантавыя лікі й адпаведныя правілы адбору.

Акрамя таго, Зомэрфэльд разьвіў паўклясычную тэорыю мэталаў, займаўся праблемамі клясычнай электрадынамікі (дыфракцыя і распраўсюджваньне электрамагнітных хваляў), электроннай тэорыі, спэцыяльнай тэорыі адноснасьці, гідрадынамікі і інжынэрнай фізыкі, матэматычнай фізыкі.

Зомэрфэльд быў ня толькі выдатным навукоўцам, а й таленавітым выкладчыкам. Ён заклаў буйную мюнхэнскую школу тэарэтычнай фізыкі, стварыў шэраг падручнікаў па гэтай дысцыпліне. Мноства ягоных асыстэнтаў, асьпірантаў і вучняў сталі выдатнымі фізыкамі і нобэлеўскімі ляўрэатамі.

Нягледзячы на велізарны аўтарытэт і дасягненьні ў галіне квантавай тэорыі атаму, сам Зомэрфэльд так я ня быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй, хоць вылучаўся на яе 84 разы ў 1917—1951 роках[6].

Памёр празь некалькі тыдняў пасьля зьбіцьця аўтамабілем на вуліцы. Ягоным імем названы Цэнтар тэарэтычнай фізыкі пры Мюнхэнскім унівэрсытэце[7].

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ а б Arnold Sommerfeld // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в Seidel F. Die Straßen in Clausthal – Zellerfeld – Buntenbock (ням.) / Hrsg.: Clausthal-Zellerfeld — 1983. — S. 15.
  4. ^ а б Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  6. ^ Arnold Sommerfeld (анг.) Nomination Database. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 25 студзеня 2016 г.
  7. ^ About ASC (анг.). Arnold Sommerfeld Center For Theoretical Physics. Праверана 25 студзеня 2016 г.