Дабраўляны (Івейскі раён)
Дабраўля́ны[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Дабраўляны лац. Dabraŭlany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 55 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843041 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′58″ пн. ш. 25°47′28″ у. д. / 54.09944° пн. ш. 25.79111° у. д.Каардынаты: 54°5′58″ пн. ш. 25°47′28″ у. д. / 54.09944° пн. ш. 25.79111° у. д. |
± Дабраўляны |
Гісторыя
рэдагавацьУ XVIII стагодзьдзі вёска Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1735 г. згадваецца ў складзе Суботніцкай парафіі, уласнасьць Радзівілаў.
У XIX — пачатку XX стагодзьдзя вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У сярэдзіне XIX ст. адносілася да маёнтка Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх, 84 рэвіскія душы. У 1897 г. 42 двары, 257 жыхароў, у 1909 г. 52 двары, 335 жыхароў, 347 дзесяцін зямлі.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 50 двароў, 226 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (83 двары, 415 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Расьсьвет», з 1954 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». У 1970 г. 221 жыхар. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 46 двароў, 99 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 55 чалавек[2]
- 1999 год — 99 чалавек, 46 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу