Паводле археалягічных зьвестак, паселішча на месцы сучаснага места Клецку зьявілася ўжо ў сярэдзіне ХІ стагодзьдзя. Аднак першы пісьмовы ўспамін пра Клецак датуецца 1127 годам, калі ён зьяўляўся сталіцай удзельнага княства.

У ХIV стагодзьдзі Клецкае княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Сам Клецак зьяўляўся ўладаньнем вялікіх князёў.

  • 1398: згадваецца клецкі князь Ямант Тулунтавіч.[1]
  • 1401: вялікі князь Вітаўт перадаў Клецак свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу.
  • 1442: валоданьне сына вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча Міхала Мазавецкага, які пасьля сьмерці свайго бацькі, забітага палітычнымі супернікамі, прэтэндаваў на вялікакняжацкі пасад.
  • 1452: перайшоў у валоданьне вялікага князя літоўскага Казімера.
  • 1492: вялікі князь Казімер перадаў места і княства Івану Васільевічу Яраславічу.
  • 1503: крымскія татары спалілі Клецак.
  • 5 жніўня 1506: Клецкая бітва, у выніку якой войскі Вялікага Княства Літоўскага разьбілі татараў.
  • 15221556: у валоданьні каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорцы.
  • 1550: Андрэй Маствілоўскі фундаваў Клецкі фарны касьцёл.[2]
  • 1552: у Клецку было 137 двароў, дзейнічалі 4 царквы, манастыр і касьцёл.[3]
  • 1553: у месьце збудавалі адзін зь першых на Беларусі кальвінскіх збораў.
  • 15601563: у Клецкім кальвінскім зборы служыў прапаведнікам Сымон Будны.
  • 1558: перайшоў да Радзівілаў.
  • 1586: утварэньне Клецкай ардынацыі Радзівілаў.
  • 1626: у Клецку было 448 двароў.
  • 1641: згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.
  • 27 жніўня 1652: атрымаў Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог».[4]
  • 2-я пал. ХVII ст.: у вайну Расеі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецак, насельніцтва скарацілася ўдвая.[3]
  • 1683: у месьце было 217 двароў.
  • ХVIIХVIII стст.: у Клецку былі 3 рамесныя цэхі.
  • ХVIIХIХ стст.: у месьце існавалі вуніяцкія драўляныя цэрквы Ўшэсьця і Ўваскрасеньня.
  • 1683: С. К. Радзівіл заснаваў Клецкі дамініканскі кляштар.
  • 1706: у Паўночную вайну швэдзкі атрад разьбіў пад Клецкам расейскае войска.
  • 1713: у Клецку засталося толькі 152 двары.
  1. ^ Валерый Пазднякоў. Клецк // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 105
  2. ^ Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 122
  3. ^ а б Валерый Пазднякоў. Клецк // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 106
  4. ^ Клецак // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  5. ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 114-115.
  6. ^ Геральдика на Клецкий районный исполнительный комитет
  7. ^ Сямён Печанко. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // Наша Ніва, 10 лістапада 2008

Літаратура

рэдагаваць