Гуцішкі
Гуці́шкі[1] (Навасёлкі) — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Апіты. Уваходзяць у склад Геранёнскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гуцішкі лац. Huciški / Guciški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 17 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229807031 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°8′41″ пн. ш. 25°35′27″ у. д. / 54.14472° пн. ш. 25.59083° у. д.Каардынаты: 54°8′41″ пн. ш. 25°35′27″ у. д. / 54.14472° пн. ш. 25.59083° у. д. |
± Гуцішкі |
Назва
рэдагавацьГуда або Гута (Gudo, Guta) — імя германскага паходжаньня[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX ст. вёска Гуцішкі, або Навасёлкі, у Седліцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 11 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Геранёны, уласнасьць памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 72 жыхары, 82 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 13 двароў, 77 жыхароў, 66 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 30 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска, 11 двароў, 40 жыхароў, і хутар, 5 двароў, у Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 64 жыхары. Потым у складзе калгасу імя У. А. Баўма. У 1999 г. 13 двароў, 24 жыхары.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 24 жыхары, 13 двароў
- 2009 год — 17 чалавек[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 659—660.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.