Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Аўкштота
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Ініцыятар: Kazimier Lachnovič (гутаркі)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагаваць- Прапаную і падтрымліваю. У час рэцэнзаваньня заўваг не надышло. Мяркую, што (як і у выпадку з Малой Летувой) гэты артыкул можа быць карысным дзеля высьвятленьня пэўных пытаньняў беларускай ідэнтычнасьці і заслугоўвае абраньня ў лік добрых артыкулаў Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:03, 30 траўня 2022 (+03)
- Падтрымліваю. --Гарбацкі (гутаркі) 16:23, 14 чэрвеня 2022 (+03)
- Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 22:23, 14 чэрвеня 2022 (+03)
- Падтрымліваю. Артыкул варты гэтай адзнакі, хаця не стае крыніцаў у разьдзелах «Сымбалі» ды «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел». У апошнім таксама не гаворыцца на які год указаная колькасьць жыхароў, што варта было б зазначыць. Дадаць бы яшчэ падрабязныя разьдзелы пра гісторыю і турызм, і артыкул, мабыць, мог бы пэтэндаваць на статус абранага. --Gleb Leo (гутаркі) 17:30, 15 чэрвеня 2022 (+03)
- Падтрымліваю. 68 крыніцаў дастаткова поўна раскрываюць прадмет артыкула.--Удзельнік:W 17:53, 15 чэрвеня 2022 (UTC+3)
Супраць
рэдагавацьДапрацоўкі
рэдагавацьКамэнтары
рэдагавацьВынік
рэдагавацьАбраны добрым.--Удзельнік:W 17:53, 15 чэрвеня 2022 (UTC+3)