Ігнаці Патоцкі

асьветнік, палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай

Раман Ігнаці Францішак Патоцкі[1] (польск. Roman Ignacy Franciszek Potocki; 28 лютага 1750, Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809, Вена) — выдатны палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, асьветнік. Пісар вялікі літоўскі (17731783), маршалак надворны (17831791) і вялікі літоўскі (17911792).

Ігнаці Патоцкі
Ігнаці Патоцкі. Мастак М. Такарскі, пасьля 1786
Ігнаці Патоцкі. Мастак М. Такарскі, пасьля 1786
POL COA Pilawa.svg
Герб «Пілява»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 лютага 1750
Радзынь-Падляскі
Памёр 20 жніўня 1809
Вена
Пахаваны
Род Патоцкія
Бацькі Яўстах Патоцкі
Мар’яна з Концкіх
Жонка Альжбета зь Любамірскіх
Дзеці Крыстына
Дзейнасьць дыплямат, пісьменьнік, палітык

БіяграфіяРэдагаваць

З магнацкага роду Патоцкіх гербу «Пілява», сын Яўстаха, чашніка кароннага, і Мар’яны з Концкіх. Меў брата Станіслава Костку.

 
У малым веку

Навучаўся ў «Калегіюм нобіліюм» у Варшаве (17581765) і ў «Калегіюм назарэнум» у Рыме (да 1770). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі, у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (17781780). 3 утварэньнем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячоў, узначаліў Таварыства элемэнтарных кнігаў.

Быў адным зь лідэраў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме (17881792) і адным з аўтараў Канстытуцыі 3 траўня 1791. За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэньне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Правоў, праз што выйшаў з складу Адукацыйнай камісіі.

У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 17921794 у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў[2].

Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады зьняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу. 3 1796 жыў у Аўстрыі.

У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крыстыну.

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

  1. ^ Таксама Ігнат Патоцкі, Ігнацы Патоцкі
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Патоцкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 407.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ігнаці Патоцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў